Дзяржаўная рэлігія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дзяржавы з афіцыйнымі рэлігіямі      Будызм      Іслам      Шыіцкі іслам      Суніцкі іслам      Праваслаўе      Пратэстанцызм і Англіканства      Каталіцызм

Дзяржаўная рэлігія (сінонім афіцыйная рэлігія) — веравучэнне, афіцыйны статус якога пацверджаны дадзенай дзяржавай. Дзяржава без дзяржаўнай рэлігіі завецца свецкай або секулярнай дзяржавай.

Сучасны стан[правіць | правіць зыходнік]

Па даных Гарвардскага Універсітэта ў 2000 годзе сітуацыя была наступнай: з 188 дзяржаў 75 краін прызналі тое ці іншае веравучэнне афіцыйным, а 113 краін не мелі дзяржаўнай рэлігіі[1][2].

Дзяржавы, у якіх існуе афіцыйная рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Каталіцызм[правіць | правіць зыходнік]

  1. Аргенціна
  2. Ватыкан
  3. Дамініканская Рэспубліка
  4. Коста-Рыка
  5. Ліхтэнштэйн
  6. Мальта
  7. Манака
  8. Сальвадор
  9. Сан-Марына
  10. Некаторыя кантоны Швейцарыі

Лютэранства[правіць | правіць зыходнік]

  1. Данія
  2. Ісландыя
  3. Нарвегія
  • У Фінляндыі адносіны паміж царквой і дзяржавай рэгулююцца асобымі пагадненнямі. Дзейнасць царквы рэгулюецца асобым заканадаўствам. Царква мае права на асобы царкоўны падатак (збіраецца пры дапамозе дзяржаўных структур на добраахвотнай аснове). Аднак юрыдычна Царква Фінляндыі не з'яўляецца дзяржаўнай.
  • У Швецыі, нягледзячы на тое, што главой Царквы Швецыі з'яўляецца кароль, з 2000 года Царква незалежна ад дзяржавы.
  • У Шатландыі ёсць нацыянальная Царква Шатландыі; англійскі манарх з'яўляецца не главой гэтай царквы, а толькі яе членам.

Англіканства[правіць | правіць зыходнік]

  1. Англія ў Злучаным каралеўстве. Уэльс і Паўночная Ірландыя не маюць дзяржаўнай царквы.

Праваслаўе[правіць | правіць зыходнік]

  1. Грэцыя
  2. Фінляндыя. Статус праваслаўнай царквы ў Фінляндыі аналагічны лютэранскай.

У шматлікіх краінах Усходняй Еўропы асобы статус праваслаўнай царквы замацаваны ў заканадаўчых дакументах, разам з тым словазлучэнне «дзяржаўная рэлігія» не выкарыстоўваецца. Гарвардскае даследаванне[1] прылічае такія краіны да краін з дзяржаўнай рэлігіяй:

  • Грузія. У 9-ым артыкуле канстытуцыі Грузіі запісана: «дзяржава прызнае выключную ролю Грузінскай праваслаўнай царквы ў гісторыі Грузіі і разам з тым абвяшчае поўную свабоду рэлігійных веравызнанні, незалежнасць царквы ад дзяржавы».[3]
  • Македонія

Іўдаізм[правіць | правіць зыходнік]

  • Рэлігія не аддзелена ад дзяржавы; галоўны рэлігійны орган — Равінат і інстытуты навучання рэлігіі (ешывы) непасрэдна падтрымліваюцца Міністэрствам па справах рэлігіі; у вядзенне гэтага міністэрства таксама ўваходзяць мясцовыя рэлігійныя саветы і рэлігійныя суды — рашэнні апошніх ажыццяўляюцца выканаўчай уладай.
  • Яўрэі маюць пераважнае права на іміграцыю; існуюць перашкоды для ўезду ў краіну іўдзея, які перайшоў у іншую веру.[4]
  • У сферы сямейнага права і некаторых іншых абласцях для яўрэяў дзейнічае выключна рэлігійнае права. У прыватнасці, інстытут заключэння і скасавання шлюбаў знаходзіцца пад кантролем Равіната Ізраіля. У выніку ў краіне няма грамадзянскіх шлюбаў для яўрэяў (для паслядоўнікаў іншых вераванняў уваходжанне ў шлюб кантралюецца прадстаўнікамі адпаведных рэлігійных структур; толькі два атэіста маюць права зарэгістраваць шлюб па-за рэлігійнай сістэмай — у судзе па справах сям'і). Аднак у Ізраілі прызнаюцца грамадзянскія шлюбы, заключаныя за мяжой (на практыцы ахвотнікі абыйсці рэлігійную працэдуру зключэння шлюбу з'яжджаюць часцей за ўсё на Кіпр).
  • У шматлікіх гарадах транспарт, за выключэннем таксі, не працуе ў шабат[5].

Іслам[правіць | правіць зыходнік]

Суніты[правіць | правіць зыходнік]

  1. Алжыр
  2. Афганістан
  3. Бангладэш
  4. Бахрэйн
  5. Бруней
  6. Егіпет
  7. Інданезія
  8. Іарданія
  9. Емен
  10. Катар
  11. Каморскія астравы
  12. Лівія
  13. Маўрытанія
  14. Мальдывы
  15. Марока
  16. Аб'яднаныя Арабскія Эміраты
  17. Пакістан
  18. Саудаўская Аравія
  19. Самалі
  20. Судан
  21. Туніс
  22. Палесцінская нацыянальная адміністрацыя

Шыіты[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ірак
  2. Іран

Ібадзіты[правіць | правіць зыходнік]

  1. Аман

Будызм[правіць | правіць зыходнік]

  1. Бутан
  2. Лаос
  3. Камбоджа
  4. Тайланд
  5. Паўднёвая Карэя
  • У Шры-Ланцы канстытуцыя надае будызму «перадавое месца», але будызм не прызнаны дзяржаўнай рэлігіяй.[6]

Асобыя варыянты[правіць | правіць зыходнік]

  • Албанія была адзінай дзяржавай, у якой атэізм быў заканадаўча абвешчаны, пачынаючы з 1967 года. У 1991 годзе гэта палажэнне Канстытуцыі было адменена.[7]
  • У XX стагоддзі адзінай дзяржавай, у якой дзяржаўнай рэлігіяй быў індуізм, быў Непал, аднак гэта палажэнне было адменена рашэннем парламента краіны ў 2006 годзе.[8]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 (англ.) Robert J. Barro and Rachel M. McCleary, Which Countries Have State Religions? Harvard, 2005.
  2. http://www.rol.ru/news/misc/news/08/02/21_034.htm Изложение результатов Барро/МакКлири по-русски (с ошибками)
  3. Галоўнай мэтай Хрысціян-дэмакратычны рух Гіоргія Таргамадзэ ставіць наданне праваслаўю статусу афіцыйна рэлігіі Грузіі / ROL
  4. SB.BY — Хросны шлях са Свету бацькі Даніэля
  5. Галоўным чынам, транспарт не працуе ў гарадах з пераважным яўрэйскім насельніцтвам і значнай колькасцю веруючых іўдзеяў; у Хайфе, да прыкладу, транспарт працуе ў шабат, хоць і па палегчаным графіку.
  6. The Constitution of Sri Lanka: Chapter II — Buddhism
  7. Albania — Hoxha’s Antireligious Campaign
  8. Nepal ends official rule of Hinduism. — Free Online Library