Натан Сёдэрблюм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Натан Сёдэрблюм
шведск.: Lars Olof Jonathan Söderblom
Nathan Soderblom.jpg
Дата нараджэння: 15 студзеня 1866({{padleft:1866|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:15|2|0}})
Месца нараджэння: Трэнэ, Швецыя
Дата смерці: 12 ліпеня 1931({{padleft:1931|4|0}}-{{padleft:7|2|0}}-{{padleft:12|2|0}}) (65 гадоў)
Месца смерці: Упсала, Швецыя
 
Узнагароды і прэміі:

Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія міру (1930)

Лагатып ВікіСховішча Натан Сёдэрблюм на Вікісховішчы

Ларс Олаф Ёнатан Сёдэрблюм (шведск.: Lars Olof Jonathan Söderblom, 15 студзеня 1866 — 12 ліпеня 1931) — шведскі святар і экуменіст, архіепіскап Упсалы, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру ў 1930 годзе. Імем Сёдэрблюма адзначаны дзень 12 ліпеня ў лютэранскім Каляндары святых. Стваральнік шведскай школы рэлігіязнаўства.

Сёдэрблюм быў блізка знаёмы з англійскім экуменістам Джорджам Бэлам, і лічыцца адным з заснавальнікаў экуменізму.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Упсальскі ўніверсітэт. З 1892 года пастар у лютэранскай царкве ў Парыжы. З 1901 года загадчык кафедры тэалогіі Упсальскага ўніверсітэта, у 1912-1914 гадах прафесар гісторыі рэлігіі Лейпцыгскага ўніверсітэта. У 1914-1931 гадах архіепіскап Швецыі. У 1919 годзе выступіў з ініцыятывай стварэння Сусветнага савета цэркваў.

Арганізатар Усеагульнай хрысціянскай канферэнцыі ў Стакгольме (1925), што аб'яднала лідэраў розных кірункаў хрысціянства і дало пачатак «практычнаму» хрысціянству, якое набыло арганізацыйнаеі афармленне ў руху «Жыццё і дзейнасць». Вынікам гэтай сустрэчы і наступнай працы стала стварэнне ў 1948 годзе Сусветнага савета цэркваў.

Праз год пасля атрымання Нобелеўскай прэміі ён быў запрошаны чытаць лекцыі ў Эдынбургу, але пасля першых дзесяці лекцый вярнуўся ў Швецыю.

Доктар тэалогіі (1894).

Член Шведскай акадэміі1921).

Сёдэрблюм памёр ад сардэчнага прыступу ва Упсале 12 ліпеня 1931 года.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons