Ральф Банч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ральф Банч
Ralph Bunche
Ralph Bunche - 1963 March on Washington.jpg
Дата нараджэння: 7 жніўня 1903({{padleft:1903|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:7|2|0}})
Месца нараджэння: Горад Дэтройт
Дата смерці: 9 снежня 1971({{padleft:1971|4|0}}-{{padleft:12|2|0}}-{{padleft:9|2|0}}) (68 гадоў)
Месца смерці: Нью-Ёрк
Лагатып ВікіСховішча Ральф Банч на Вікісховішчы
Ральф Банч

Ральф Джонсан Банч (англ.: Ralph Johnson Bunche, 7 жніўня 1904 — 9 снежня 1971) — амерыканскі дыпламат і праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру за 1950 г.

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

З 1928 па 1950 г. Банч узначальваў факультэт паліталогіі універсітэта Говарда. З'яўляўся членам Амерыканскай федэрацыі настаўнікаў. У 1936 годзе ён стаў адным з судырэктараў Інстытута расавых адносін пры Свартморскім каледжы. Тады ж ён апублікаваў працу «Сусветны агляд рас» (англ.: A World View of Race), а ў 1944 годзе сумесна з шведскім сацыёлагам Гунарам Мюрдалем выпусціў кнігу «Амерыканская дылема» (англ.: An American Dilemma). Банч быў сябрам так званага «чорнага кабінета» пры адміністрацыі Рузвельта, які займаўся пытаннямі расавых меньшасцяў. Ён заўзята выступаў супраць расавых забабонаў і заяўляў аб несумяшчальнасці расавай сегрэгацыі і дэмакратыі.

Падчас Другой сусветнай вайны Банч працаваў ва Упраўленні стратэгічных службаў у якасці аналітыка па каланіяльным пытаннях. У 1943 годзе ён перайшоў на працу ў Дзяржаўны дэпартамент. У 1946 годзе, пры садзейнічанні Генеральнага сакратара ААН Тругве Лі, ён узначаліў Савет па апецы ААН, які займаўся назіраннем за кіраваннем падапечнымі тэрыторыямі.

У перыяд з 1948 па 1949 год Банч адыграў вырашальную ролю ў урэгуляванні Араба-ізраільскага канфлікту. Першапачаткова ён з'яўляўся памочнікам Фольк Бернадота, які выконваў ролю пасярэдніка ААН на Блізкім Усходзе. Але пасля забойства Бернадота ў верасні 1948 года, вядзенне перагавораў было даручана Банчу. Яму ўдалося дамагчыся спынення агню, а пасля — і падпісання мірнага пагаднення. За ўрэгуляванне канфлікту ў 1950 годзе ён быў удастоены Нобелеўскай прэміі міру, стаўшы яе першым цемнаскурым лаўрэатам[1].

Працягнуўшы працу ў ААН, у 1954 годзе ён стаў намеснікам сакратара па асаблівых палітычных даручэннях, а з 1967 года па 1971 год займаў пасаду намесніка Генеральнага сакратара. Ён быў прадстаўніком ААН у такіх гарачых кропках як Конга, Емен, Кашмір і Кіпр.

У 1963 годзе таксама быў узнагароджаны Медалём Свабоды.

Узначальваў марш за грамадзянскія правы ў 1965 годзе, арганізаваны М.Л.Кінгам.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У гонар Ральфа Банча названы парк у Нью-Ёрку насупраць Штаб-кватэры ААН [2]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с. іл.

Зноскі

  1. Benjamin Rivlin Ralph Johnson Bunche (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2012.
  2. Ralph Bunche Park - Historical Sign. New York City Department of Parks & Recreation. Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2012. Праверана 14 снежня 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]