Недалька

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Недалька
Характарыстыка
Даўжыня 12 км
Басейн 28 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 1,5 км ад вёскі Ніўкі
 • Вышыня каля 184[1] м
 • Каардынаты 54°35′51,50″ пн. ш. 28°06′49″ у. д.HGЯO
Вусце Бярэзіна
 • Месцазнаходжанне за 1 км ад вёскі Броды
 • Вышыня каля 157[1] м
 • Каардынаты 54°39′29,80″ пн. ш. 28°13′42″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 4,5 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раён Барысаўскі раён
physical
Недалька
Недалька
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Не́далька[2]Нідалька — рака ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва ракі засведчаная як «Нідалька» (< Нідаль)[3]. Назва балцкага паходжання, форма аднаўляецца як *Nid-al-[4].

Балцкія гідранімічныя аналагі — літоўскія водныя назвы Nieda, Niedus, Niedulė, прускія Nyda, Neide[5].

Далей да індаеўрапейскага *neid-, *nid- «цячы», якое таксама шырока прадстаўлена сярод стараеўрапейскай гідраніміі, а ў лексіцы захавалася ў стараіндыйскім nēdati «цячы»[6]. У старабалцкай лексіцы корань меў прысутнічаць (пра гэта сведчаць гідронімы), але з цягам часу знік пад ціскам іншых сінонімаў. Тое ж адбылося і, напрыклад, з *droṷus «плынь», што захавалася ў стараіндыйскім draváḥ (< dravas) «бег», а таксама ў гідронімах тыпу Адроў, Сухадроўка.

Балцкі гідранімічны фармант -l-, якім пашыраны корань у назве Нідалі, прысутны таксама ў рачных назвах тыпу Даколь, Віхолка, Скідзела і інш.

Каля Нідалі працякаюць рэкі з балцкімі назвамі Можніца (прыток Нідалі), Мрай (як і Нідаль, цячэ ў Бярэзіну), Пядынь (прыток бярэзінскай Цны). На Бярэзіне (як і на Сажы) Ул. Тапаровым адзначалася адмысловая канцэнтрацыя балцкіх гідронімаў.

Водаапісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня ракі 12 км. Плошча вадазбору 28 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,5 м/км. Выток ракі знаходзіцца за 1,5 км у напрамку на захад ад вёскі Ніўкі, вусце за 1 км на поўнач ад вёскі Броды. Вадазбор у межах Вернебярэзінскай нізіны. Прыток — Можніца (справа).

Каля ракі вёскі Ніўкі і Нядаль (Нідаль).

Зноскі

  1. а б Ліст карты N-35-57. Выданне 1980 г. (руск.)
  2. ЭПБ 1985.
  3. П. Л. Маштаковъ. Списокъ рѣкъ днѣпровскаго бассейна. С.-Петербургъ, 1913. С. 95.
  4. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 199.
  5. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 230.
  6. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 761.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Недалька // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 5. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 13. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Минская область. Борисовский: карта. Борисов: план / Ред. В. А. Змачинская. — Минск: РУП «Белкартография», 2008. — 10 000 экз. (руск.)
  • Ліст карты N-35-57. Выданне 1980 г. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]