Нежыхаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Нежыхаў
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
0 чалавек (1986)
СААТА
3203854051
Нежыхаў на карце Беларусі ±
Нежыхаў (Беларусь)
Нежыхаў
Нежыхаў (Гомельская вобласць)
Нежыхаў

Не́жыхаў[1] (трансліт.: Niežychaŭ, руск.: Нежихов) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавета.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (44 сем'і) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Ліквідавана 20 жніўня 2008 года[2].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 39 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 67 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 158 км ад Гомеля.

Размешчаны на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вакол меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай шыротнай вуліцы, якая на захадзе далучаецца да кароткай мерыдыянальнай вуліцы. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяводства ВКЛ. Па інвентары 1784 г. 7 дымоў, 20 валоў, 14 кароў. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Нежыхаўскага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг.

У 1929 годзе арганізаваны калгас. У Падчас Вялікай Айчыннай вайны у Слабадскіх лясах, што недалёка, месцаваўся Брагінскі падпольны райкам КП(б)Б і штаб партызанскай атрада імя Г. І. Катоўскага. У маі 1943 года фашысты цалкам спалілі вёску і забілі 30 жыхароў. У 1959 годзе ўваходзіла ў саўгас «Слабадскі» (цэнтр — вёска Выграбная Слабада).

Да 16 ліпеня 1954 года вёска ўваходзіла ў склад Выграбна-Слабадскога сельсавета, да 12 лістапада 1966 года — у склад Савіцкага сельсавета[3], да 8 студзеня 1987 года — у склад Слабадскога сельсавета[4], пасля — у складзе Хракавіцкага сельсавета (да 26 сакавіка 1987 года — Савіцкі сельсавет[5]).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2010 год — жыхароў няма.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1850 год — 16 двароў.
  • 1897 год — 33 двары, 227 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 47 двароў, 322 жыхара.
  • 1940 год — 60 двароў, 240 жыхароў.
  • 1959 год — 232 жыхара (паводле перапісу).
  • 1986 год — жыхары (44 сем'і) пераселены.

Вядомыя выхадцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Архівавана 17 сакавіка 2018. (руск.)
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 жніўня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
  4. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  5. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. — 632с.: іл. — Тыраж 4000 экз. — ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 35. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)