Новая Беларусь (грамадская платформа)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Новая Беларусь
Тып мабільная праграма і грамадская арганізацыя
Аўтар Павел Лібер[d] і Яраслаў Ліхачэўскі[d]
Першы выпуск 2022
Сайт newbelarus.com (бел.)(англ.)(руск.)

Новая Беларусь — грамадская платформа, распрацаваная Паўлам Ліберам і Яраславам Ліхачэўскім, каб звязваць беларусаў у Беларусі і за яе межамі, у тым ліку вымушаных з’ехаць з краіны. Віртуальная прастора дазволіць знайсці суайчыннікаў у кожнай краіне свету. Праграмы платформы можна загрузіць на Apple Store і Google Play.

У снежні 2022 года суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў інфармацыйную прадукцыю платформы «экстрэмісцкімі матэрыяламі»[1]. 26 снежня 2023 года КДБ абвясціў «Новую Беларусь» экстрэмісцкім фарміраваннем[2], у выніку чаго ўдзел у дзейнасці платформы стаў крымінальным злачынствам з пункту гледжання беларускіх сілавікоў[3].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]