Свабоднае аб’яднанне спартсменаў Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Свабоднае аб’яднанне спартсменаў Беларусі
САСБ
Выява лагатыпа
Дата заснавання 2 верасня 2020
Тып аб'яднанне
Сайт sos-by.team

Свабоднае аб’яднанне спартсменаў Беларусі — грамадская арганізацыя спартсменаў, створаная ў Беларусі ў верасні 2020 года.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Арганізацыя ўзнікла ў час пратэстаў у Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў, што прайшлі 9 жніўня 2020 года. Аб’яднала спартсменаў, якія патрабуюць правесці паўторныя выбары прэзідэнта Беларусі, вызваліць усіх палітычных зняволеных і ўсіх затрыманых падчас дэманстрацый, правесці праверкі законнасці дзеянняў праваахоўнікаў, выявіць і пакараць вінаватых у збіцці і здзеках над затрыманымі грамадзянамі.

30 верасня 2020 года Ленінскі суд г. Мінска асудзіў Алену Леўчанка на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за «актыўны ўдзел у несанкцыянаваным вулічным шэсці» 23 жніўня, на якім «публічна выказвала патрабаванні правядзення сумленных выбараў» і «удзел у несанкцыянаваным вулічным шэсці без адпаведнага дазволу Мінгарвыканкама ў мэтах публічнага выказвання свайго патрабавання правядзення сумленных выбараў у Рэспубліцы Беларусь» (27 верасня)[1].

У верасні 2022 года КДБ абвясціў аб’яднанне экстрэмісцкім фарміраваннем.

Вядомыя спартсмены—члены аб’яднання[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Калинина, Надежда. Баскетболистку Елену Левченко арестовали на 15 суток. Ее задержали в аэропорту (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (30 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2020. Праверана 30 верасня 2020.