Эміграцыя з Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дынаміка выдачы грамадзянам Беларусі відаў на жыхарства ў Польшчы

Эміграцыя з Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года — працэс адцёку насельніцтва з Беларусі, які ўзмацніўся пасля пачатку масавых акцыяў пратэсту супраць чаговага перавыбрання прэзідэнтам Аляксандра Лукашэнкі.[1] Асноўнымі напрамкамі іміграцыі з'яўляюцца Польшча, Украіна, Літва і Латвія.

Маштабы эміграцыі[правіць | правіць зыходнік]

Па дадзеных Міністэрства замежных спраў Польшчы за перыяд з чэрвеня 2020 года па ліпень 2021 года беларусам было выдадзена больш за 178 тысяч віз, 12 тысяч з якіх з'яўляюцца гуманітарнымі. У якасці параўнання, за ўвесь 2019, да пачатку пратэстаў Польшча выдала грамадзянам Беларусі 7 гуманітарных віз.[2][3] Літва за 9 месяцаў 2021 года выдала беларусам больш за 4 тысячы гуманітарных віз. Акрамя гэтага з верасня 2020 года па жнівень 2021 года грамадзянам Беларусі было выдадзена 20 тысяч нацыянальных літоўскіх віз. 206 чалавек накіравалі запыт на атрыманне прытулку ў Літве.[3] Інтэрнэт-выданне dev.by, якое спецыялізуюцца на IT-сектары Беларусі, ацаніла колькасць пакінуўшых краіну IT-спецыялістаў у 16-23 тысячы чалавек[4].

Грамадская рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

20 жніўня 2020 года, праз 2 тыдні пасля пачатку масавых пратэстаў, больш за 150 эканамістаў з 25 краін свету звярнуліся з адкрытым лістом[5] да беларускага ўраду. Яно змяшчала папярэджанне аб згубных наступствах для эканомікі ў выпадку далейшага парушэння правоў чалавека і эканамічных правоў грамадзян[6]. МУС Беларусі у сваю чаргу ініцыявала змены ў закон «Аб грамадзянстве», якія дазваляюць пазбаўляць грамадзянства пакінуўшых краіну беларусаў у выпадках, калі яно атрымана шляхам натуралізацыі.[7][8] Урадамі Польшчы і Украіны былі прынятыя дакументы, якія палягчаюць эміграцыю і знаходжанне на тэрыторыі гэтых краін.[9]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі