Пашпарт «Новай Беларусі»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пашпарт Новай Беларусі)

Пашпарт «Новай Беларусі» — праект альтэрнатыўнага пашпарта для грамадзян Рэспублікі Беларусь, які мог бы засведчваць асобу і дазваляў легальна перамяшчацца паміж краінамі. Ён быў створаны беларускім Аб’яднаным пераходным кабінетам у адказ на забарону беларусам атрымліваць эміграцыйныя дакументы[1][2] ў сувязі з палітычным крызісам, які працягваецца ў Беларусі. Упершыню яго прадставіў Кабінета Валерый Кавалеўскі на прэзентацыі «Новая Беларусь 2023».[3] Паводле рашэння Аб’яднанага пераходнага кабінета, першыя фізічныя ўзоры дакумента мусяць з’явіцца ў 2024 годзе.

Стварэнню такога дакумента папярэднічала масавая эміграцыя беларусаў пасля прэзідэнцкіх выбараў і палітычнага крызісу 2020 года.[4] Для многіх з тых, хто пакінуў Беларусь, пытанне абнаўлення дакументаў стала актуальным, бо не ўсе з іх могуць выехаць у беларускія дыпламатычныя прадстаўніцтвы за мяжой. Некаторыя эмігранты маюць дзяцей, якія не могуць атрымаць пашпарт у консульстве, а іх бацькам небяспечна вяртацца на радзіму. Гэта праблема заахвоціла Аб’яднаны пераходны кабінет пад старшынствам Святланы Ціханоўскай распрацаваць праект альтэрнатыўнага пашпарта.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

https://www.belarus-passport.com/