Норка еўрапейская
| Норка еўрапейская | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Атрад: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: | ||||||||||||||
| Від: |
Норка еўрапейская |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Mustela lutreola |
||||||||||||||
| ' | ||||||||||||||
|
||||||||||||||
Норка еўрапейская (Mustela lutreola) — млекакормячы драпежнік з сямейства куніцавых.
Змест |
Апісанне [правіць]
Норкі добра прыстасаваныя да жыцця каля вады. Маюць гнуткае цела, даўжыня якога 25-43 см, масаю 0,5-1,1 кг, самкі менш самцоў. Галава выцягнутая, з маленькімі круглявымі вушамі. Канечнасці кароткія, паміж пальцамі лап маюцца невялікія перапонкі, якія дапамагаюць жывёлам плаваць. Афарбоўка цела еўрапейскай норкі вар'іруе ад рудавата-бурага да цёмна-карычневага. Адметнай асаблівасцю гэтага выгляду норак з'яўляецца наяўнасць на канцы пысы белай плямы.
Распаўсюджанне [правіць]
Сучасны арэал еўрапейскай норкі ў Еўропе гэта некалькі ізаляваных папуляцый: на паўночным усходзе Іспаніі і паўднёвым захадзе Францыі, у дэльце р. Дунай і цэнтры еўрапейскай часткі Расіі. У Беларусі ў 1980-90-х гадах былі выяўлены 3 лакальныя папуляцыі еўрапейскай норкі: у вярхоўях р. Ловаці, Лучосы і Сцвігі.
Экалогія [правіць]
Ежу здабывае ў вадзе. Ва ўмовах Беларусі асноўным кормам еўрапейскай норкі на рэках з'яўляюцца жабы, дробныя сысуны і рыба невялікіх памераў. Сярод відаў рыб звычайна спажываюцца акунь, плотка, дробны шчупак, уюн і інш. Акрамя таго, у рацыён еўрапейскай норкі ўваходзяць птушкі, рачныя ракі, малюскі.