Злоты
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Польскі злоты Polski zloty |
|
|---|---|
| Код ISO 4217 | PLN |
| Краіна | Польшча |
| Складаецца з | 100 грошаў |
| Цэнтральны банк | Нацыянальны банк Польшчы Narodowy Bank Polski |
| Вэбсайт | http://www.nbp.pl/ |
| Абменны курс (на 31 кастрычніка 2006) | |
| 1 USD | = 3.0585 PLN |
| 1 EUR | = 3.8914 PLN |
Злоты (польск.: zloty, што літаральна азначае «залаты») — грашовая адзінка Польшчы, а раней — Рэчы Паспалітай.
Новы злоты [правіць]
Пасля дэнамінацыі 1995 года, калі намінал злотых быў паменшаны ў 10 000 раз, сталі выкарыстоўваць назву «новы злоты» (зрэшты, «старыя» злотыя таксама зваліся новымі, калі іх увялі ў 1950 г, пасля папярэдняй дэнамінацыі).
У цяперашні час у звароце знаходзяцца:
- манеты наміналам 1, 2, 5, 10, 20, 50 грошаў; 1, 2, 5 злотых;
- банкноты наміналам 10, 20, 50, 100 і 200 злотых.
З 2004 Нацыянальны банк Польшчы выпускае серыю юбілейных манет вартасцю ў 2 і 10 злотых, прысвечаных польскаму злотаму [1];
- У 2004 годзе выпушчаныя манеты ў 2 і 10 злотых з выявай аверса і рэверсу манеты ў 1 злотых 1924 г (на манеце ў 10 злотых змешчаны таксама партрэт Уладзіслава Грабскага, аўтара манетнай рэформы 1924 г);
- у 2005 годзе — 2 і 10 злотых з выявай манет злотых 1936 г з караблём;
- у 2006 годзе — 2 і 10 злотых з выявай манеты 10 злотых 1932 г з галавой «жанчыны ў каласах»;
- у 2007 годзе — 2 і 10 злотых з выявай манеты 5 злотых 1928 г «Ніка».
Будучыня злотага [правіць]
У 2004 г. Польшча ўступіла ў Еўрасаюз, так што плануецца пераход на еўра. Аднак для гэтага неабходна выканаць патрабаванні Еўрапейскага цэнтральнага банка, якім эканоміка краіны пакуль не адпавядае [2].
У Сеціве [правіць]