Фалклендскія астравы
|
|||||
| Нацыянальны гімн Фалклендскіх астравоў | |||||
| Афіцыйная мова | англійская | ||||
| Сталіца | Порт-Стэнлі | ||||
| Найбуйнейшыя гарады | Порт-Стэнлі | ||||
| Форма кіравання | канстытуцыйная манархія | ||||
| Каралева Губернатар Прэм'ер-міністр |
Елізавета II Найджэл Хейвуд Дэвід Кэмеран |
||||
| Плошча • Усяго |
12 173 км² |
||||
| Насельніцтва • Ацэнка (2008) • Шчыльнасць |
3,140 чал. 0.26 чал./км² |
||||
| Валюта | Фунт Фалклендскіх астравоў | ||||
| Інтэрнэт-дамен | .fk | ||||
| Тэлефонны код | +500 | ||||
| Часавы пояс | -4 | ||||
Фалклендскія астравы альбо Мальвінскія астравы (англ.: Falkland Islands, ісп.: Islas Malvinas) — архіпелаг у паўднёва-заходняй частцы Атлантычнага акіяну, недалёка ад аргенцінскага ўзбярэжжа Паўднёвай Амерыкі. Адміністрацыйны цэнтр — Стэнлі.
Змест |
Гісторыя [правіць]
Сцвярджаецца, што астравы былі адкрытыя ў 1591—1592 гадах англійскім мараплаўцам Джонам Дэйвісам, які камандаваў караблём у экспедыцыі англійскага карсара Кавендыша, аднак на права быць першаадкрывальнікамі архіпэляга прэтэндуюць таксама іспанцы. Пасля астравы неаднаразова пераходзілі з рук у рукі. У 1763—1765 гадах астравы даследаваў французскі мараплавец Луі Антуан дэ Бугенвіль (Bougainville). Працяглы час астравы былі незаселеныя.
Першая сусветная вайна [правіць]
Падчас Першай сусветнай вайны у раёне архіпелага 8 снежня 1914 года адбыўся бой паміж нямецкай крэйсэрскай эскадрай пад камандаваннем віцэ-адмірала Максіміліяна фон Шпээ і вялікабрытанскай эскадрай (віцэ-адмірал Ф. Д. Стэрдзі).
Нямецкае камандаванне спрабавала актывізаваць дзеянні свайго флоту на марскіх камунікацыях Вялікабрытаніі ў Атлантычным, Індыйскім і Ціхім акіянах. Віцэ-адмірал фон Шпеэ кіраваў паходам эскадры (2 панцаранёсных і 3 лёгкіх крэйсера, 2 транспарты і шпітальнае судна) да берагоў Паўднёвай Амерыкі, дзе 1 лістапада 1914 года ў баі ля мыса Каранель разбіў вялікабрытанскую эскадру крэйсераў.
Выканаўшы задачу па адцягненні значных сілаў флоту Вялікабрытаніі, нямецкая эскадра атрымала загад прарывацца ў Германію. Не ведаючы дыслакацыі вялікабрытанскіх караблёў, Шпеэ вырашыў нанесці ўдар па ваенна-марской базе Вялікабрытаніі ў Порт-Стэнлі на Фальклендскіх астравах, дзе знаходзіліся 1 лінейны карабель, 2 лінейных, 3 панцаранёсных і 2 лёгкіх крэйсеры). Сустрэўшы нечакана моцны супраціў, Шпеэ спрабаваў сыйсці, але вялікабрытанскія караблі нагналі яго. Шпеэ загадаў лёгкім крэйсерам і транспартам сыходзіць у розных кірунках. Іх сталі пераследваць вялікабрытанскія панцаранёсныя і лёгкія крэйсеры, а лінейныя крэйсеры ўступілі ў бой з нямецкімі панцаранёснымі крэйсерамі і патапілі іх. Былі знішчаныя таксама 2 лёгкія нямецкія крэйсеры і транспарты. Толькі крэйсеру «Дрэздэн» і шпітальнаму судну ўдалося сыйсці. У выніку перамогі вялікабрытанскае камандаванне вызвалілася ад неабходнасці вылучаць значныя сілы на другарадныя тэатры вайсковых дзеянняў, а нямецкае камандаванне страціла моцную крэйсерскую эскадру. Сам Шпеэ загінуў на флагманскім крэйсеры «Шарнхорст».
Канфлікт 1982 года [правіць]
У 1982 годзе вакол астравоў успыхнуў брытанска-аргенцінскі канфлікт. Аргенціна атрымала паразу, але працягвае аспрэчваць як назву астравоў, так і іх тэрытарыяльную прыналежнасць.
У 2012 годзе 98,8% удзельнікаў рэферэндуму на астравах падтрымалі захаванне статусу заморскай тэрыторыі Брытаніі.
Палітыка [правіць]
Зараз з'яўляюцца замежнай тэрыторыяй Злучанага Каралеўства, але прыналежнасць выспаў аспрэчваецца Аргенцінай. Разглядаецца таксама пытанне аб незалежнасці гэтае тэрыторыі (разам з Паўднёвай Георгіяй). На выспах размешчаная вялікабрытанская ваенна-паветраная база Маўнт Плезант.
Геаграфія [правіць]
Складаецца з двух буйных (Заходні і Усходні Фалкленд) і каля 200 дробных астравоў і скал. Плошча 12.200 км2. Вышыня да 706 м. Берагі вельмі складанага абрысу. Клімат акіянічны, прахалодны (сярэдняя месячная тэмпература ад 2,5 да 10 °С) і раўнамерна вільготны (у год 600-700 мм ападкаў) з моцнымі вятрамі і частай смугой. Акіянічныя зёлкавыя лугі, верасовыя пусткі, тарфяныя балоты. Шмат марскіх птушак.
Архіпелаг уваходзіць у так званую Патагонскую (ці Магеланаву) заагеаграфічную вобласць Сусветнага акіяну. Патагонская вобласць знаходзіцца пад уплывам магутных халодных плыняў. Адна з іх - Фалклендcкая (Мальвінская) - плыве ад Фалклендзіх выспаў да затокі Ла-Плата. Хуткасць плыні - 1-2 км/г. Сярэдняя тэмпература вады ўзімку ад 4 да 10 °С, улетку ад 8 да 15 °С. Нясе вялікую колькасць айсбергаў, хоць паблізу выспаў айсбергі сустракаюцца рэдка.
Эканоміка [правіць]
Асноўныя галіны эканомікі архіпелага — авечкагадоўля, здабыча марскога звера.
Дэмаграфія [правіць]
Насельніцтва — 2500 (1996).
Рэлігія [правіць]
Культура [правіць]
Спорт [правіць]
Літаратура [правіць]
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фалклендскія астравы- L.L. Ivanov et al. The Future of the Falkland Islands and Its People. Sofia: Manfred Wörner Foundation, 2003. 96 pp. ISBN 954-91503-1-3 (Capítulo principal en español)
- Carlos Escudé y Andrés Cisneros, dir. Historia general de las relaciones exteriores de la República Argentina. Obra desarrollada y publicada bajo los auspicios del Consejo Argentino para las Relaciones Internacionales (CARI). Buenos Aires: GEL/Nuevohacer, 2000. ISBN 950-694-546-2 (en castellano)
- Graham Pascoe and Peter Pepper. Getting it right: The real history of the Falklands/Malvinas. May 2008. (Versión en español)
- D.W. Greig, Sovereignty and the Falkland Islands Crisis. Austrialian Year Book of International Law. Vol. 8 (1983). pp. 20–70. ISSN: 0084-7658
Спасылкі [правіць]
- http://www.vokrugsveta.ru/encyclopedia/index.php?title=Фалклендскія_астравы - Фалклендскія астравы на сайце Вакол Свету.
- http://www.falklandislands.com/ - Цэнтральны партал Фалклендскіх астравоў (англ.).
- http://www.visitorfalklands.com/ - Турыстычны партал Фалклендскіх астравоў (англ.).
- http://www.falklands.info/index.html - Інфармацыйны партал Фалклендскіх астравоў (англ.).
- http://www.falklands.gov.fk/Useful_Links.html - Калекцыя карысных спасылак на партале ўрада Фалклендскіх астравоў (англ.).
- http://www.bonistica.ru/cat/america/falklands - Фалклендскія фунты. Банкноты і іх апісанні.
| Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі | ||
|---|---|---|
| Краіны | ||
| Каронныя ўладанні | ||
| Заморскія тэрыторыі | Ангілья · Бермуды · Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне · Брытанскія Віргінскія астравы · Гібралтар · Кайманавы астравы · Мантсерат · Піткэрн · Астравы Святой Алены, Ушэсця і Трыстан-да-Кунья · Цёркс і Кайкас · Фалклендскія астравы¹ · Паўднёвая Джорджыя і Паўднёвыя Сандвічавы астравы¹ | |
| Суверэнныя ваенныя базы |
|
|
| Партал аб Вялікабрытаніі · Калоніі Вялікабрытаніі у мінулым · Брытанская імперыя | ||
Шаблон:Тэрыторыі Брытанскай імперыі
|
|
|||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Марскія пралівы |
|
||||||||||
| Каналы | Балтыйскі • Гёта-канал • Кільскі • Карынфскі • Нордзэ-канал • Панамскі • Суэцкі | Праекты: Нікарагуанскі • Тайскі | ||||||||||
| Мысы | Горн • Дзяжнёва • Добрай Надзеі • Зялёны • Іголкавы • Каньякумары • Спартэль | ||||||||||
| Астравы і архіпелагі |
|
||||||||||
| Геапалітыка • Ваенная блакада • Каланіялізм • Марское права • Адкрытае мора • Суднаходства | |||||||||||
|
|
|||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Марскія пралівы |
|
||||||||||
| Каналы | Балтыйскі • Гёта-канал • Кільскі • Карынфскі • Нордзэ-канал • Панамскі • Суэцкі | Праекты: Нікарагуанскі • Тайскі | ||||||||||
| Мысы | Горн • Дзяжнёва • Добрай Надзеі • Зялёны • Іголкавы • Каньякумары • Спартэль | ||||||||||
| Астравы і архіпелагі |
|
||||||||||
| Геапалітыка • Ваенная блакада • Каланіялізм • Марское права • Адкрытае мора • Суднаходства | |||||||||||
