Славацкая крона

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Славацкая крона (славацк.: Koruna) (код ISO 4217 - «SKK») — нацыянальная валюта Славакіі ў 1939-1945 і 1993-2008. 1 славацкая крона была роўная 100 гелерам (славацк.: halier). Існавалі манеты вартасцю 50 гелераў і 1, 2, 5, 10 крон; банкноты - 20, 50, 100, 200, 500, 1000 і 5000 крон. Манеты чаканіліся на манетным двары ў Крэмніцы. Манеты ў 10 і 20 гелераў былі выключаныя з абарачэння 31 снежня 2003 г..

Упершыню славацкая крона была ўведзеная ў 1939 г. Першапачаткова гэта былі банкноты Чэхаславакіі з наддрукоўкай «Славацкая дзяржава», затым дзяржаўныя квіткі Славацкай рэспублікі і нарэшце банкноты Нацыянальнага банка Славакіі.

Існавалі банкноты ў 5, 10, 20, 50, 100, 500, 1000, 5000 крон розных выпускаў і манеты ў 5, 10, 20, 50 гелераў, 1, 5, 10, 20 і 50 крон.

Паўторна славацкая крона была ўведзена ў абарачэнне 8 лютага 1993 г. пасля распаду Чэхаславакіі.

З 1 студзеня 2009 года замест кроны быў уведзены еўра. Цалкам з абароту знікла 17 студзеня 2009.