Партатыўны медыяпрайгравальнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Два ПМП кішэннага памеру з флэш-памяццю: Sony Walkman A810 і Apple iPod Nano (познія 2000-я)
ПМП большага памеру з цвёрдым дыскам: Archos 605 (2000-я)
Маленькі лічбавы аўдыяпрайгравальнік (ЛАП): SanDisk Clip Jam (2010-я)

Партатыўны медыяпрайгравальнік або партатыўны медыяплэер (ПМП, англ.: portable media player) (таксама ўключае звязаныя з імі лічбавы аўдыяпрайгравальнік/аўдыяплэер (ЛАП, англ.: digital audio player)) — гэта партытыўная бытавая элетронная прылада, здольная захоўваць і прайграваць лічбавыя медыя, такія як аўдыя, відарысы і відэа-файлы.[1][2] Даныя звычайна захоўваюцца на кампакт-дысках (CD), лічбавых відэа-дысках (DVD), дысках Blu-ray (BD), флэш-памяці, microdrive'ах або цвёрдых дысках; ранейшыя ПМП выкарыстоўвалі фізічныя носьбіты, але сучасныя прайгравальнікі выкарыстоўваюць флэш-памяць. З іншага боку, аналагавыя партатыўныя аўдыяпрайгравальнікі прайграюць музыку з нелічбавых носьбітаў, якія засноўваюцца на аналагавых медыя, такія як касетныя плёнкі або вінілавыя пласцінкі.

Лічбавыя аўдыяпрайгравальнікі (ЛАП) часта распаўсюджваліся як MP3-прайгравальнікі, нават калі яны таксама падтрымлівалі іншыя фарматы файлаў і тыпы медыя.[3][4] Тэрмін ПМП быў уведзены пазней для прылад, якія мелі дадатковыя магчымасці, такія як відэапрайграванне. Яны з’яўляюцца партатыўнымі, утрымліваючы ўнутраныя або замяняльныя батарэі, абсталяваныя раздымам для навушнікаў 3.5 мм, які можа выкарыстоўвацца для навушнікаў або для падключэння да бумбоксаў, палічных стэрэасістэм або падключэння да аўтамабільнага аўдыя і дамашніх стэрэа, як правадных, так і бесправадных з падключэннем праз, напрыклад, Bluetooth. Некаторыя прайгравальнікі таксама ўключаюць радыё-наладку, запіс голасу і іншыя функцыі.

Зноскі

  1. What is DLNA. dead. DLNA. Архівавана з першакрыніцы 10 September 2013.
  2. [1] Архівавана 19 студзеня 2016 года. What are the differences in DLNA device classes?
  3. Words to Avoid (or Use with Care) Because They Are Loaded or Confusing. GNU Operating System. Free Software Foundation, Inc.. — «Most support the patented MP3 codec, but not all. To call such players 'MP3 players' is not only confusing,... We suggest the terms 'digital audio player,' or simply 'audio player' if context permits.»  Архівавана з першакрыніцы 3 June 2013. Праверана 8 July 2013.
  4. The Difference Between an iPod and a MP3 Player Архівавана 8 кастрычніка 2011 года.. Webopedia.com. Retrieved 16 August 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]