Mac OS X
Mac OS X (вымаўляецца як "Мак Оў Эс Тэн"), шэраг закрытых аперацыйных сістэм з графічным інтэрфейсам, якія распрацоўвае і прадае карпарацыя Apple Computer. Апошняя версія гэтай АС заўсёды ўстанаўляецца на ўсе камп'ютары Macintosh. Mac OS X працягвае традыцыі аперацыйных сістэм Mac OS, асноўных АС ад Apple яшчэ з 1984. Mac OS X падтрымлівае многакарыстальніцкі, выціскальна-многазадачны рэжым працы. Гэтая АС з'яўляецца Unix-падобнай аперацыйнай сістэмай, заснаванай на тэхналогіі, распрацаванай кампаніяй NeXT (у 1997 г. Apple купіла кампанію NeXT). Першая версія Mac OS X з'явілася ў 1999 пад назвай Mac OS X Server 1.0. Першай версіяй для настольных камп'ютараў была Mac OS X v10.0, якая з'явілася ў сакавіку 2001 г.
Серверны варыянт гэтай АС — Mac OS X Server — архітэктурна ідэнтычны з настольнай версіяй АС, але звычайна працуе на серверных камп'ютарах Macintosh. Mac OS X Server падтрымлівае кіраванне працоўнымі групамі, мае адмысловыя адміністрацыйныя праграмы, якія спрашчаюць доступ да сеткавых сэрвісаў, у тым ліку паштовы сервер, сервер Samba, сервер дырэкторый і сервер доменных назваў.
Спасылкі[правіць]
- Старонка Mac OS X(англ.) на сайце Apple
- Старонка Darwin OS на сайце Apple
- Гісторыя стварэння Mac OS X
| Аперацыйныя сістэмы Apple inc. | |
|---|---|
| Бягучыя: iOS · Mac OS X · Mac OS X Server · Darwin | |
| Гістарычныя: A/ROSE · A/UX · Apple DOS · Copland · GS/OS · Lisa OS · Mac OS · MkLinux · Newton OS · ProDOS · Rhapsody · SOS · Taligent |
| Праграмнае забеспячэнне Apple Inc. | |
|---|---|
| Аперацыйныя сістэмы | |
| Спажывецкае | |
| Паўпрафесійнае | |
| Прафесійнае | |
| Встроенное |
Address Book • Dashboard • Front Row • iChat • FaceTime • Photo Booth • QuickTime • Safari • TextEdit • Core Animation • Sherlock |
| Сервернае | |
| Мінулае |
HyperCard • MacDraw • Mac OS • MacPaint • MacProject • MacTerminal • MacWrite |
| UNIX-падобныя аперацыйныя сістэмы | |
|---|---|
