Mplayer

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
MPlayer
MPlayer
MPlayer.png
Здымак экрана: MPlayer
Тып

Прайгравальнік мультымедыя

Распрацоўшчык

The MPlayer Team

Напісана на

C

Аперацыйная сістэма

кросплатформавы

Першы выпуск

2000 год

Апошняя версія

v1.1 (2 чэрвеня 2012)

Тэставая версія

v1.0rc4 (29 студзеня 2011)

Ліцэнзія

GNU GPL v2

Сайт

mplayerhq.hu

MPlayer - гэта свабодны медыяплэер. Праграма працуе на большасці сучасных аперацыйных сістэм, у прыватнасці MPlayer можна запусціць на Linux, FreeBSD, NetBSD, OpenBSD, Apple Darwin, Mac OS X, BeOS, Syllable, QNX, OpenSolaris/Solaris, Irix, HP-UX, AIX і іншых разнавіднасцях UNIX; Microsoft Windows і Windows NT (адкампіляваныя пры дапамозе MinGW або Cygwin); таксама партаваны на AmigaOS, AROS, DOS і MorphOS.

Гісторыя распрацоўкі[правіць | правіць зыходнік]

Распрацоўка MPlayer пачалася ў 2000 годзе, першапачаткова сіламі толькі аднаго чалавека - Арпада Герэффі. Пасля да яго далучыліся мноства іншых праграмістаў, спачатку з яго роднай Венгрыі, а затым з усіх куткоў свету.

Графічны інтэрфейс і абалонкі (тэмы)[правіць | правіць зыходнік]

MPlayer унікальны ў прыватнасці тым, што стандартная кансольная версія не мае графічнага інтэрфейсу - усё кіраванне ажыццяўляецца з клавіятуры або пульта дыстанцыйнага кіравання (LIRC). У гэтым рэжыме на экране адлюстроўваецца толькі акно з прайграваным відэа.

Графічны інтэрфейс неабавязковы, і нават не ўключаецца па змоўчванні пры зборцы MPlayer з крынічнага кода. Для GUI патрабуецца GTK 2.0. Існуюць шматлікія графічныя надбудовы вонкавага выгляду MPlayer, напрыклад KMPlayer, SMPlayer, UMPlayer і GNOME MPlayer. Найбольш функцыянальнай абалонкай на сённяшні дзень з'яўляюцца SMPlayer і UMPlayer, якія валодаюць таксама вялікай колькасцю графічных скінаў.

Для MEncoder таксама існуюць графічныя абалонкі, такія як KMencoder і GMencoder - для выкарыстання ў графічных асяроддзях KDE і GNOME, адпаведна.

У Microsoft Windows можна гэтак жа выкарыстоўваць графічную абалонку MPUI, стылізаваную пад Windows Media Player Classic або MPlayer WW .

Вывад відэа[правіць | правіць зыходнік]

MPlayer запушчаны з-пад каманднага радка ў Microsoft Windows.

MPlayer падтрымлівае разнастайныя прылады вываду выявы, такія як X11, Quartz Compositor, DirectX, VESA, SDL, VIDIX, DGA, Framebuffer, GGI, VDPAU уключаючы такія своеасаблівыя прылады вываду як ASCII-Art і Color ASCII-Art, гэта значыць ёсць магчымасць глядзець відэа ў тэкставым рэжыме.

Фарматы відэа і аўдыё[правіць | правіць зыходнік]

MPlayer падтрымлівае шматлікія відэа- і аўдыё-фарматы, такія як Audio CD, DVD, Video CD, мультымедыя-файлы ў фармаце AVI, ASF/WMV/WMA, MOV/MP4, RealMedia, Ogg Vorbis, NUT, NSV, VIVO, FLI, NuppelVideo, yuv4mpeg, FILM (.cpk) фармат, RoQ, PVA і Matroska, запісаныя з відэакодэкамі DivX, MPEG-1, MPEG-2, MPEG-4, Sorenson, WMV, RealVideo, x264 (рэалізацыя стандарту H.264) і аўдыёкодэкамі MP3, Musepack, Vorbis, RealAudio, AC3/A52 (Dolby Digital), AAC (MPEG-4 аўдыё), QuickTime, VIVO аўдыё і WMA, а таксама шматлікімі іншымі больш-менш распаўсюджанымі відэа- і аўдыё-кодэкамі. Таксама падтрымліваецца струменевае прайграванне праз HTTP/FTP, RTP/RTSP, MMS/MMST, MPST, SDP; захоп і запіс (MEncoder) тэлевізійнага сігналу.

Большасць аўдыё- і відэа-фарматаў падтрымліваюцца роднай для MPlayer свабоднай бібліятэкай libavcodec, якая ужывае код праекта FFmpeg (гэтай бібліятэкі цалкам дастаткова для прайгравання DVD дыскаў і многіх DivX файлаў). Аднак некаторыя файлы ў прапрыетарных фарматах могуць запатрабаваць знешнія DLL-бібліятэкі, падтрымка якіх таксама прадугледжаная.

Субцітры[правіць | правіць зыходнік]

MPlayer можа адлюстроўваць знешнія субцітры 12 фарматаў (MicroDVD, SubRip, OGM, SubViewer, Sami, VPlayer, RT, SSA (а таксама ASS), AQTitle, JACOsub, PJS і свой уласны MPsub) і субцітры DVD (патокі SPU, VOBsub і Closed Captions), прадстаўленыя ў розных кадоўках, у тым ліку ў карэйскай і кірылічнай.

Пры даданні ў радок запуску MPlayer або ў канфігурацыйны файл параметра «-ass», ўключаецца ўбудаваны ў новыя версіі MPlayer новы вывад субцітраў, які цалкам падтрымлівае дадатковыя эфекты афармлення SSA- і ASS-субцітраў (пазіцыянаванне, зафарбоўванне колерам, павароты, анімацыя усяго гэтага).

Асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Падчас прагляду магчыма складанне ліста мантажных рашэнняў або спісу пазнак для наступнага відэамантажу.
  • Важнай перавагай MPlayer у Windows NT з'яўляюцца яго нізкія сістэмныя патрабаванні ў параўнанні з іншымі праграмнымі плэерамі, напрыклад, Windows Media Player
  • Другой яго перавагай у асяроддзі Windows або Windows NT з'яўляецца яго лёгкая пераноснасць: уся праграма займае адзін EXE-файл (ўстаноўка не патрабуецца) і яна не патрабуе ўсталяваных у сістэму кодэкаў (аднак можа ўсталёўваць кодэкі ва ўласным фармаце). [1] Апошняе можа быць і недахопам, таму што пры ўсталёўцы звычайных для Windows кодэкаў падтрымка іх фарматаў не дадаецца ў MPlayer.
  • MPlayer заўсёды будзе працаваць, калі ў сістэме Windows кодэкі не ўсталяваны або ад якога-небудзь збою адмовяцца працаваць.
  • MPlayer можа прайграваць няпоўныя відэафайлы (напрыклад пры сцягванні 1-2% ужо можна пачынаць прагляд).

MEncoder[правіць | правіць зыходнік]

Праграма-кампаньён MPlayer - MEncoder - свабодны кадавальнік відэа. З дапамогай яго можна, да прыкладу, перавесці праграмныя субцітры ў «прымацаваныя» (гэта значыць, фактычна, вырабіць накладанне тэксту на відэаструмень), што бывае карысна пры неабходнасці прагляду відэа з субцітрамі на прыладзе, што не мае падтрымкі праграмных субцітраў (да прыкладу, шэраг КПК і апаратных прайгравальнікаў). У падобным выпадку можа спатрэбіцца і магчымасць канвертавання менш распаўсюджанага фармату відэа/аўдыё ў больш распаўсюджаны.

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Commons

Зноскі

  1. Настройка і запуск MPlayer (руск.) . [http:/ / www.webcitation.org/618wv7rOq Архівавана] з першакрыніцы 23 жніўня 2011. Праверана 26 кастрычніка 2008 г..

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]