Пеласгі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Пеласгі † | |
|---|---|
| Агульная колькасць | |
| Рэгіёны пражывання | Старажытная Грэцыя |
| Мова | пеласгічная |
| Рэлігія | політэізм |
| Блізкія этнічныя групы | |
Пеласгі (стар.-грэч. Πελασγοί) † – старажытнае насельніцтва Грэцыі, якое жыло на Белаканскім паўвостраве, заходнім ўзьярэжжы Малай Азіі, астравах Эгейскага мора, у Фесаліі, Эпіры і на Крыце. Гамер называў пеласгаў саюзнікамі траянцаў. Паводле Герадота, яны насялялі Атыку, Халкідыку і Фракію. Археалагічныя раскопкі пацвярджаюць блізкасць культур дагрэчаскага насельніцтва ўсіх гэтых рэгіёнаў.
Мова пеласгаў, відаць, не прыналежыць да ліку індаеўрапейскіх; некаторыя мяркуюць, што мова крыцкіх таблетак лінейнага пісьма А – пеласгічная. Гісторыкі лічаць, што пеласгі адыгралі значную ролю ў этнічным ўтварэнні грэкаў. Герадот лічыў пеласгаў прамымі продкамі іанійцаў. Свяцілішча Зеўса ў Дадоне (Эпір) узыходзіць да пеласгаў.
Літаратура [правіць]
- Георгиев В. История Эгейского мира во II тыс. до н.э. // Вестник древней истории. – 1950. – № 4. – С.
- Тюменев А.И. К вопросу об этногенезе греческого народа // Вестник древней истории. – 1953. – № 4. – С.; 1954. – № 4. – С.
- Zafiropoulo J. Histoire de la Grèce a l’age de bronze. – Paris, 1964.
