Перац агароднінны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Перац агароднінны
Piment fort.jpg
Перац агароднінны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Capsicum annuum L.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   30492
NCBI   4072
EOL   581098
IPNI   814725-1
TPL   kew-2698415

Пе́рац агароднінны, папрыка (Capsicum annuum) — аднагадовая кветкавая расліна сямейства паслёнавых. Культывуецца ў многіх рэгіёнах свету.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Лісце авальнае, ланцэтнае. Кветкі белыя, зеленаватыя. Плод — канічная несапраўдная ягада ад жоўтага да цёмна-чырвонага колеру. Мае вітамін C і алкалоід капсаіцын (выкарыстоўваецца ў медыцыне), які абумоўлівае горкі смак некаторых разнавіднасцей. Шэраг разнавіднасцей перцу агародніннага падзяляюць на салодкія і вострыя (горкія).

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Плады перцу агародніннага

Плады перцу агародніннага, ці папрыкі, выкарыстоўвалі ў Амерыцы ацтэкі; у Еўропу іх прывёз Х. Калумб. Культывуюць у краінах з трапічным, субтрапічным і ўмераным кліматам. Найбольшыя зборы папрыкі маюць Кітай, Мексіка, Турцыя, Іспанія, ЗША, Нігерыя.

Агратэхніка[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовая самаапыляльная расліна.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Перац // БЭ ў 18 т. Т. 12. Мн., 2001.