Петэр Бораш

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Петэр Бораш
Péter Boross
Петэр Бораш
сцяг
36-ы Прэм'ер-міністр Венгрыі
12 снежня 1993 — 15 ліпеня 1994
Прэзідэнт: Арпад Гёнц
Папярэднік: Ёжэф Антал
Пераемнік: Дзьюла Хорн
 
Партыя: Венгерскі дэмакратычны форум (да 2010)
Адукацыя: Будапешцкі ўніверсітэт
Прафесія: юрыст
Нараджэнне: 27 жніўня 1928(1928-08-27) (85 гадоў)
Надзьбаям, медзье Шомадзь, Венгрыя
 
Узнагароды:
Вялікі крыж ордэна Заслуг, Венгрыя

Пе́тэр Бо́раш (венг.: Boross Péter, 27 жніўня 1928, Надзьбаём, Венгрыя) — венгерскі палітык, прэм'ер-міністр Венгрыі ў 1993-94.

Скончыў юрыдычны факультэт Будапештскага ўніверсітэта; удзельнічаў у паўстанні 1956 года на баку антыкамуністаў. У канцы 80-х пачаў удзельнічаць у апазіцыйнай партыі Венгерскі дэмакратычны форум. Ва ўрадзе Ёжэфа Антала быў міністрам унутраных спраў. Пасля смерці Антала стаў новым прэм'ер-міністрам. На парламенцкіх выбарах 1994 года ВДФ выступіў няўдала, і Бораш сышоў у адстаўку 15 ліпеня 1994 года. Пазней Бораш стаў дарадцам Віктара Орбана. У 2009 годзе Бораш адышоў ад кіраўніцтва партыяй з-за серыі канфліктаў, а ў 2010 годзе выйшаў з партыі. На сённяшні момант займаецца распрацоўкай новай канстытуцыі па даручэнню прэм'ер-міністра Віктара Орбана.