Міклаш Немет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міклаш Немет
Miklós Németh
Сцяг13-ы Старшыня Савета Міністраў ВНР
23 лістапада 1988 — 23 кастрычніка 1989
Папярэднік Карай Грос
Пераемнік Ёжэф Антал
Сцяг33-і Прэм'ер-міністр Венгрыі
23 кастрычніка 1989 — 23 мая 1990
Папярэднік пасада адноўлена
Пераемнік Ёжэф Антал

Нараджэнне 24 студзеня 1948(1948-01-24)[1][2][…] (76 гадоў)
Нацыянальнасць венгр
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, эканаміст
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мі́клаш Не́мет (венг.: Németh Miklós; нар. 14 студзеня 1948, Монак, Венгрыя) — венгерскі палітык, апошні прэм’ер-міністр Венгерскай народнай рэспублікі (23 лістапада 1988 — 23 мая 1990). Прадстаўнік Венгерскай сацыялістычнай рабочай партыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Эканамічны ўніверсітэт імя Карла Маркса, адзін год навучаўся ў Гарвардзе. У 1976 годзе ўступіў у ВСРП. З 1981 года працаваў у аддзеле эканамічнай палітыкі ВСРП, у 1986 годзе ўзначаліў аддзел. У 1987 годзе стаў сакратаром эканамічнай палітыкі ЦК ВСРП, а 24 лістапада 1988 года быў прызначаны кіраўніком Савета міністраў (прэм’ер-міністрам). Пры ім пачаліся эканамічныя рэформы і мірны дэмантаж сацыялістычнай сістэмы. Былі перапахаваны ахвяры паўстання 1956 года; бежанцам з ГДР, якія збіраліся ў Венгрыі, было дазволена перайсці мяжу з Аўстрыяй, каб шукаць палітычнага сховішча ў ФРГ.

У 1990 годзе сышоў у адстаўку на карысць былога дысідэнта Ёжэфа Антала. У 1990—2000 был віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця.

Зноскі

  1. а б Hovanyecz L. Az átmenet miniszterelnökeNépszabadság. Праверана 23 сакавіка 2015.
  2. Miklós Németh // Brockhaus Enzyklopädie