Ёжэф Антал
Ёжэф А́нтал (венг.: Antall József, 8 красавіка 1932, Будапешт — 12 снежня 1993, Будапешт) — венгерскі палітык, прэм'ер-міністр Венгрыі ў 1990-93.
Скончыў Будапештскі ўніверсітэт, дзе вывучаў венгерскую мову і літаратуру, гісторыю і архівазнаўства. Працаваў архівістам у Дзяржаўным архіве і настаўнікам у школе. Удзельнічаў у паўстанні 1956 года на баку антыкамуністаў. Пасля гэтага яму было забаронена працаваць настаўнікам. Пазней ён працаваў бібліятэкарам і вывучаў гісторыю медыцыны. У канцы 80-х стаў актывістам Венгерскага дэмакратычнага форума, 21 кастрычніка 1989 года быў абраны яго прэзідэнтам. 23 мая (траўня) 1990 года быў прызначаны прэм'ер-міністрам Венгрыі пасля таго, як ВДФ перамог на парламенцкіх выбарах. Актыўна ажыццяўляў ліберальныя рэформы, якія, аднак, негатыўна адбіліся на матэрыяльным становішчы большасці насельніцтва.
Памёр 12 снежня 1993 года.
|
Прэм'ер-міністры сучаснай Венгрыі |
|
|---|---|
| Міклаш Немет (ВСРП, 1988-1990) — Ёжэф Антал (ВДФ, 1990-1993†) — Петэр Бораш (ВДФ, 1993-1994) — Дзьюла Хорн (ВСП, 1994-1998) — Віктар Орбан (ФІДЭС, 1998-2002) — Петэр Медзьешы (ВСП, 2002-2004) — Ферэнц Дзюрчань (ВСП, 2004-2009) — Гордан Байнаі (беспарт., 2009-2010) — Віктар Орбан (ФІДЭС, с 2010) | |
| ВСРП — Венгерская сацыялістычная рабочая партыя, ВСП — Венгерская сацыялістычная партыя, ВДФ — Венгерскі дэмакратычны форум, ФІДЭС — ФІДЭС (Альянс маладых дэмакратаў) | |
| Гэта пачатак артыкулу пра чалавека. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. Гэтая зацемка па магчымасці варта замяніць больш дакладным. |
