Венгерскі дэмакратычны форум

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Венгерскі дэмакратычны форум
Magyar Demokrata Forum
Лідар Давід Ібалья
Дата заснавання 27 верасня 1987
Дата роспуску 8 красавіка 2011
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія Ліберальны кансерватызм, Хрысціянская дэмакратыя
Інтэрнацыянал Цэнтрысцкі дэмакратычны інтэрнацыянал
Месцаў у Нацыянальным сходзе 0 з 386
Месцаў у Еўрапарламенце 1 з 22
Сайт mdf.hu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Венгерскі дэмакратычны форум (венг.: Magyar Demokrata FórumMDF) — правацэнтрысцкая хрысціянска-дэмакратычная партыя ў Венгрыі, заснаваная ў 1987 годзе.

Партыя карысталася значнай папулярнасцю ў канцы 1980-х — пачатку 90-х, у прыватнасці, атрымаўшы 24,7% галасоў і правядучы 164 дэпутата ў парламент на парламенцкіх выбарах 1990 года. Член партыі Іожэф Антал быў прэм'ер-міністрам Венгрыі з 23 мая 1990 да сваёй смерці 12 снежня 1993, пасля чаго яго змяніў Петэр Бораш (да 15 ліпеня 1994). Аднак на выбарах 1994 года партыя пацярпела паражэнне, саступіўшы сацыялістам і правядучы толькі 38 дэпутатаў у парламент. У 1998-2002 партыя ўваходзіла ў склад кіруючай кааліцыі на правах малодшага партнёра партыі Фідэс. На апошніх выбарах 2006 года партыя правяла ў парламент толькі 11 дэпутатаў. На выбарах у Еўрапарламент 2009 года партыя атрымала 5,31% галасоў і правяла 1 дэпутата — Лаяша Бокраша, які таксама стаў партыйным кандыдатам на пасаду прэм'ер-міністра на парламенцкіх выбарах 2010 года. Тым часам, на выбарах партыя не здолела прайсці ў нацыянальны парламент.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]