Польская вышэйшая гуманітарная школа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Польская вышэйшая гуманітарная школа
Polska Wyższa Szkoła Humanistyczna
Арыгінальная назва Polska Wyższa Szkoła Humanistyczna
Заснаваны 2001
Дырэктар Чэслаў Бенькоўскі
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь
Юрыдычны адрас Мінск

Польская вышэйшая гуманітарная школа (польск.: Polska Wyższa Szkoła Humanistyczna) - вышэйшая школа ў Беларусі, створана ў 2001 годзе, якая мела філіялы ў Мінску, Гродне і Баранавічах.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Школа з'яўлялася аўтаномнай адзінкай (факультэтам) Беларускага інстытута правазнаўства ў Мінску. Яе дырэктарам быў старшыня Польскага навуковага таварыства (ПНТ), дац. Чэслаў Бенькоўскі. Мела філіялы ў Мінску, Гродне і Баранавічах. Планавалася, каб яна вяла ліцэнцыйнацкае і магістэрскае навучэнне, ў дзённай і завочнай форме. Навучанне павінна цягнуцца ад 3,5 да 5 гадоў, у залежнасці ад віда і формы навучання. Праводзіўся набор на кірункі:

  • міжнароднае права са спецыялізацыяй еўрапейскае права (Польшча, Германія, Расія);
  • кіраванне (муніцыпальнае права);
  • эканомія са спецыялізацыяй міжнародныя эканамічныя адносіны;
  • бухгалтэрыя, аналіз і аўдыт са спецыялізацыяй аўдыт у еўрапейскіх краінах;
  • псіхалогія;
  • паліталогія;
  • падрыхтоўчы факультэт з кірункамі: польская філалогія з германістыкай або англістыкай, прыкладная інфарматыка, гувернанцтва;
  • паслядыпломнае магістарскае навучанне[1].

Планавалася, каб заняткі адбываліся на польскай мове, аднак слабае веданне яе пасярод студэнтаў давяло да таго, што ў праграме І курса ўвялі інтэнсіўны моўны курс у межах 6-8 гадзін на тыдзень. Ён павінен быў даць падрыхтоўку да ўводзін польскай мовы як мовы навучання з 3. семестра[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Установа была створана ў 2001 годзе, згодна з дамовай паміж ПНТ і ўладамі Беларускага інстытута правазнаўства (БІП), як факультэт БІП. У чэрвені таго самага года ў філіялах школы пачалася першая рэкрутацыя[1]. У 2006 г. Школа была ліквідавана БІП і на яе базе створаны іншы факультэт[3]. З 2010 г. Школа рэарганізавана і дзейнічае як лінгвістычны цэнтр пры БІП[4].

Зноскі

  1. а б Język polski na uczelniach białoruskich // Oświata…. — С. 342.
  2. Język polski na uczelniach białoruskich // Oświata…. — С. 343.
  3. Паводле старонкі сайта БІП "История"
  4. Курсы польского языка, карта поляка, обучение в Польше//deal.by

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Агнешка Грэндзік-Радзяк. Oświata i szkolnictwo polskie na ziemiach północno-wschodnich II Rzeczypospolitej i współczesnej Białorusi 1939–2001. — Торунь: Europejskie Centrum Edukacyjne, 2007. — 441 с. — ISBN 978-83-60738-09-2. (польск.)