Поль Кагамэ
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Поль Кагамэ (фр.: Paul Kagame; нарадзіўся 23 кастрычніка 1957) — прэзідэнт Руанды з 2003 года (пераабраны ў жніўні 2010 года), атрымаўшы вядомасць актыўнай дзейнасцю па спыненню генацыду ў Руандзе.
Паходзіць з народнасці тутсі — этнічнай меншасці ў краіне. Сям'я хутка пераехала ва Ўганду. У 1994, калі пачаўся генацыд у Руандзе, Кагамэ, які раней узначаліў эмігранцкі Руандыйскі патрыятычны фронт, заняў сталіцу Руанды Кігалі і хутка дабіўся спынення генацыду (аднак вядома, што РПФ таксама ўдзельнічаў у масавых забойствах). У 2003 быў абраны прэзідэнтам Руанды. 9 жніўня 2010 Кагамэ быў пераабраны прэзідэнтам, атрымаўшы, паводле афіцыйных звестак, 4 638 530 (93,08%) галасоў.
| Гэта пачатак артыкула пра чалавека. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. Гэтую зацемку па магчымасці варта замяніць больш дакладнай. |
