Генацыд у Руандзе
Генацыд у Руандзе — масавае знішчэнне нацыяналістамі народа хуту народнасці тутсі ў 1994 г. а таксама тых прадстаўнікоў народнасці хуту, якія не падтрымлівалі генацыд . Адбыўся у красавіку-ліпені 1994 г., пасля таго як прэзідэнт Руанды загінуў у авіякатастрофе 6 красавіка і ўладу ў краіне захапілі нацыяналісты з народнасці хуту. Генацыд тутсі праходзіў на фоне грамадзянскай вайны, якая цягнулася на працягу ўсіх 1990-х гг. Дакладная колькасць ахвяр невядома паколькі арганізатары генацыду не лічылі колькасць сваіх ахвяр, прыкладная вагаецца паміж 500 тыс. і 1 млн чал.
Змест |
Карані варожасці [правіць]
Тутсі і хуту насяляюць Руанду, Бурундзі і Уганду. Паміж гэтымі народамі час ад часу ўзнікалі крывавыя канфлікты. На працягу доўгага часу тутсі, якія складалі меньшую частку насельніцтва Руанды кіравалі краінай да 1962 г, калі асноўнае насельніцтва краіны — хуту — скінула манархію і прымусіла многіх тутсі бегчы ў Уганду. У 1972 г. тутсі Бурундзі ажыццявілі масавы генацыд хуту.[1] . У 1990 г. Руандыйскі патрыятычны фронт (РПФ), які складаўся пераважна з тутсі распачаў баявыя дзеянні супраць урада Руанды з тэрыторыі суседняй Уганды. Сярод хуту распаўсюдзілася ідэя, што тутсі жадаюць іх парабаціць, і гэта парадзіла нянавісць да ўсіх тутсі, у тым ліку палітычна-нейтральных. Пачаліся масавыя забойствы тутсі, як стыхійныя, так і спланаваныя. Кіруючыя колы Руанды, асабліва палітычныя рухі «Інтэрахамвэ» і «Імпузамугамвэ», пачалі рыхтаваць генацыд: апаўчэнні хуту масава ўзбройваліся аўтаматамі Калашнікава і мачэтэ, у краіне было ўведзена пасведчанне асобы з абавязковай графой «нацыянальнасць».[2]
Генацыд [правіць]
7 красавіка ў сталіцы Руанды Кігалі распачаўся генацыд. Атрады «Інтэрахамвэ», армія і паліцыя, якія кантраляваліся нацыяналістычным урадам і многія простыя грамадзяне народнасці хуту пачалі масава забіваць тутсі. Спачатку забівалі ў асноўным у дамах, бо не было цяжкім даведацца, дзе жывуць тутсі, і на блокпастах, калі ў бежанцаў і мігрантаў патрабавалі дакументы і забівалі тых, хто адмаўляўся іх паказаць. Нярэдка, тутсі адрозніваліся ад хуту больш светлым колерам скуры, і таму іх хутка пазнавалі забойцы. Пазней тутсі сталі забіваць у цэрквах, школах і іншых будынках, дзе яны масава шукалі паратунку. Звычайна такія збудаванні ачапляліся і забойцы альбо закідвалі яго гранатамі, альбо уваходзілі ўнутр і забівалі ўсіх прысутных нажамі і мачэтэ. Падчас генацыду загінула шмат хуту, напрыклад Сведкаў Іеговы, якія спрабавалі схаваць тутсі ад забойц ці якім небудзь іншым чынам паказвалі свой няўдзел у масавых забойствах і добры стасунак да тутсі [3] . Многіх жаншчын-тутсі зрабілі сэкс-рабынямі. Дзяржаўныя СМІ падагравалі пачуцце нянавісці да тутсі, і гэтым уняслі сваю лепту ў генацыд. Прадстаўнікі ААН у Руандзе захоўвалі нейтралітэт. У гэты жа год хуту Бурундзі таксама масава вынішчалі тутсі ў сваей краіне.
У ліпені 1994 г. войскі РПФ атрымалі шэраг перамог і прымусілі многіх хуту бегчы ў суседнія краіны. Пры гэтым беглі ня толькі байцы «Інтэрахамвэ», але і тыя хуту, якія ня ўдзельнічалі ў генацыдзе і проста баяліся помсты салдат РПФ і застаўшыхся ў жывых тутсі. У лагерах бежанцаў многія хуту спаткалі смерць ад халеры. Былі выпадкі, калі ваяры «Інтэрахамвэ» працягвалі здзеквацца над сваімі суайчыннікамі, нязгоднымі з іх палітыкай генацыду тутсі і не дазвалялі вярнуцца на радзіму ў Руанду.[4]
Наступствы [правіць]
Пасля генацыду колькасць тутсі скарацілася да некалькіх соцень тысяч. Пры гэтым сярод іх было шмат удоў і сірот. Паколькі многія жаншчыны-тутсі падвяргаліся сэксуяльнай эксплуатацыі, павялічалася колькасць жаншчын, хворых на СНІД. Яшчэ адна праблема дзеці, народжаныя ў выніку гвалту, папаўнялі колькасць сірот, бо ад іх нярэдка адмаўляліся маці.
Генацыд 1994 г. сур'езна падарваў прэстыж Руанды, міратворчых сіл ААН і вядучых краін свету, якія занялі нейтральнае становішча, а таксама асноўных цэркваў хрысціянства, якія ня асудзілі братазабойства.
Праблема генацыду ў Руандзе была адлюстравана ў літаратуры і кінематаграфіі. Сярод прыкладаў творчасці, прысвечанай падзеям 1994 г. ў Руандзе можна ўзгадаць фільм «Паціснуць руку Д'яблу» (Shake Hands with the Devil) (2007 г.) і кнігу відавочцы падзей Іммакюле Ілібагіза «Выжыла для таго каб паведаміць: Знайсці Бога падчас Халакоста ў Руандзе» (Left to Tell: Discovering God Amidst the Rwandan Holocaust) (2006 г.).
Суд над арганізатарамі генацыду [правіць]
Суды над арганізатарамі і удзельнікамі генацыду пачаліся ў другой палове 1990-х гг..[5] Пазней для расследавання злачынстваў 1994 г. ААН быў створаны Міжнародны трыбунал па расследаванню злачынстваў у Руандзе (International Criminal Tribunal for Rwanda), які дзейнічаў у Танзаніі ў г. Аруша. Міжнародны трыбунал судзіў арганізатараў, а мясцовыя суды Руанды радавых удзельнікаў генацыду..[6] 22 асобы адказныя за арганізацыю генацыду былі публічна пакараны смерцю.[7] З 2003 г. многім удзельнікам генацыду, якія прызналі сваю віну, скарацілі тэрмін турэмнага зняволення, а ў 2007 г. ў Руандзе было адменена смяротнае пакаранне,[8] і з гэтага часу удзельнікам генацыду даюць пажыццевае турэмнае зняволенне. Суду падвергліся нават каталіцкія святары і манахіні з Еўропы, звычайна, у сувязі з распаўсюджаннем экстрэмісцкай прапаганды альбо з супрацоўніцтвам з забойцамі, для якіх ахвяры генацыду запіраліся ў царкве, дзе яны шукалі паратунку, а знаходзілі смерць[9].
Гл. таксама [правіць]
- Міжнародны трыбунал па Руандзе
- Генацыд
- Першая кангалезская вайна
- Другая кангалезская вайна
- Ітурыйскі канфлікт
- Канфлікт у Ківу
Зноскі
- ↑ Staff, «Burundi», Prevent Genocide International
- ↑ «Leave None to Tell the Story: Genocide in Rwanda.» Human Rights Watch. Report (Updated April 1, 2003)
- ↑ Jehovah's Witnesses Yearbook 2012, p.199-221
- ↑ Jehovah's Witnesses Yearbook 2012, p.228
- ↑ «Rwanda still searching for justice» by Robert Walker, BBC News, March 30, 2004
- ↑ «Justice and Responsibility» chapter in «Leave None to Tell the Story: Genocide in Rwanda», Human Rights Watch, 1999
- ↑ Simmons, Ann M.. Rwanda Executes 22 for '94 Genocide Roles , Los Angeles Times (25 April 1998).
- ↑ «Rwanda's ban on executions helps bring genocide justice», Reuters via CNN, July 27, 2007
- ↑ Священник из Бельгии обвинен в геноциде в Руанде
Спасылкі [правіць]
- Сайт Міжнароднага трыбунала па Руандзе
- Хроніка генацыду ў Руандзе на сайце Грамадскага тэлебачання ЗША (англ.)
- Leave None to Tell the Story: Genocide in Rwanda — найпадрабязная справаздача Human Rights Watch(англ.)
- фота-рэпартаж Gilles Peress
