Пол Хлебнікаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пол Хлебнікаў
Hlebnikov-pol.jpg
Імя пры нараджэнні: Павел Юрьевич Хлебников
Дата нараджэння: 3 чэрвеня 1963({{padleft:1963|4|0}}-{{padleft:6|2|0}}-{{padleft:3|2|0}})
Месца нараджэння: Штат Нью-Ёрк
Дата смерці: 9 ліпеня 2004({{padleft:2004|4|0}}-{{padleft:7|2|0}}-{{padleft:9|2|0}}) (41 год)
Месца смерці: Масква
Лагатып ВікіСховішча Пол Хлебнікаў на Вікісховішчы

Пол Хлебнікаў (руск.: Пол/Павел Хлебников, англ.: Paul Klebnikov) (19639 ліпеня, 2004) — амерыканскі і расійскі журналіст часопісу Forbes.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пол нарадзіўся ў 1963 годзе ў Нью-Ёрку (ЗША), у сям'і расійскіх яўрэяў, якія ўцяклі з Расіі пасля кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расійскай імперыі. Вучыўся ў Акадэміі Філіпс Экстэр (Phillips Exeter Academy), скончыў Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі (University of California, Berkeley) і адну з самых прэстыжных у свеце MBA-праграм Лонданскай школы эканомікі (London School of Economics), пачаў працаваць у часопісе Forbes у 1989 годзе. Займаў пасаду рэдактара ў пытаннях Расіі і Усходняй Еўропы. У красавіку 2004 года стаў першым галоўным рэдактарам расійскай версіі Forbes.

У верасні 2000 году выйшла ў свет яго кніга "Godfather of the Kremlin" (Крамлёўскі кроснік), біяграфія расійскага алігарха Барыса Беразоўскага. Сам Беразоўскі крытычна выказваўся пра кнігу і ранейшыя публікацыі "Форбс". У 1996 годзе Беразоўскі быў падаў скаргу ў суд на часопіс за паклёп.

Забойства[правіць | правіць зыходнік]

Пол Хлебнікаў быў застрэлены на вуліцы ў Маскве 9 ліпеня 2004 года, калі ён выходзіў з будынку рэдакцыі. Яго расстралялі з машыны.

Выдавец расійскай версіі часапісу "Форбс" заявіў, што гэта было замоўленае забойства, звязанае з прафесійнай дзейнасцю Пола Хлебнікава. Генеральны сакратар Саюза журналістаў Расіі Ігар Якавенка таксама лічыць, што гэта – заказное забойства.

Пол Хлебнікаў стаў 15-м журналістам, што загінуў у Расіі за апошнія чатыры гады.

29 лістапада 2004 у сталіцы Беларусі, Мінску, былі затрыманыя два чачэнцы, грамадзяне Расіі (у некаторых крыніцах паведамляюцца іхныя імёны: Казбэк Дукузаў і Валід Агаеў), якія падазраюцца ў забойстве Пола Хлебнікава. Беларускія ўлады абяцалі адразу ж выдаць іх расійскім уладам, але экстрадыцыя ў Расію адбылася толькі праз тры месяцы 22 лютага 2005 года.

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]