Прыкаспійская нізіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Прыкаспійская нізіна

Прыкаспійская нізіна — нзіна, знаходзіцца на Усходне-Еўрапейскай раўніне ў Расіі і Казахстане, атачае паўночную частку Каспійскага мора.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прыкаспійскую нізіну аблямоўвае на поўначы — Агульны Сырт, на захадзе — Прыволжскае ўзвышша і Ергені, на ўсходзе — Перадуральскае плато і Усцюрт. Плошча нізіны — каля 200 тыс. км². Вышыня над узроўнем мора да 149 м, паўднёвая частка нізіны ляжыць ніжэй за ўзровень мора (да −28 м). Паўночна-заходняя частка нізіны паміж Яргенінскім ўзвышшам, Кума-Маныцкай упадзінай і Волгай называецца Чорнымі землямі.

Прыкаспійская нізіна ўяўляе сабой роўную паверхню, спадзіста нахіленую да мора, сярод якой паднімаюцца асобныя ўзвышшы — Індэрскія горы, Вялікае Багдо, Малое Багдо і іншыя.

Прыкаспійскага нізіна перасякаюць pэкі Урал, Волга, Церак, Кума і іншыя. Невялікія рэкі (Вялікі і Малы Узень, Уіл, Сагіз) летам перасыхаюць або распадаюцца на шэраг катлавін, утвараючы азёрныя разлівы — Камыш-Самарскія азёры, Сарпінскія азёры. Шмат салёных азёр (Баскунчак, Эльтон і інш.)