Пталамей III Эвергет
| Пталамей III Эвергет Πτολεμαῖος Εὐεργέτης |
||
| Манета Пталамея III | ||
|
||
|---|---|---|
| Папярэднік: | Пталамей II | |
| Пераемнік: | Пталамей IV | |
| Нараджэнне: | 282 да н.э. | |
| Смерць: | 222 да н.э. | |
| Дынастыя: | Пталамеі | |
| Бацька: | Пталамей II | |
| Маці: | Арсіноя I | |
| Жонка: | Берэніка II | |
| Дзеці: | 1. Пталамей IV 2. Магас 3. Арсіноя III |
|
Пталамей III Эвергет, Евергет[1] (Πτολεμαῖος Εὐεργέτης, Ptolemaĩos Euergétēs) (285—221 да н.э.): цар егіпецкі (246—221 да н.э.), сын Пталамея II і Арсіноі II, прадстаўнік эліністычнай дынастыі цароў Лагідаў, якая панавала ў Егіпце з 305 да н.э. да 30-х да н.э.
У час яго панавання да Егіпта зноў былі далучаны Сірыя, Кілікія і шэраг гарадоў. Толькі мяцеж ў Егіпце прымусіў яго закончыць трэцюю сірыйскую вайну з Селеўкідамі, якая дала яму вялікую здабычу, мноства каштоўных рэчаў, у ліку якіх былі і свяшчэнныя для егіпцян выявы, захопленыя Камбізам пры заваяванні Егіпта. За вяртанне іх Пталамей III і атрымаў мянушку Евсргета (Дабрадзея). Пераможная вайна забяспсчыла Егіпту першынства сярод іншых краін таго часу, вывела яго ў гегемоны на марскіх шляхах. Аднак пад канец панавання Пталамся III Евергета Егіпет паступова стаў губляць частку сваёй магутнасці.
Быў жанаты з Беранікай II, з якон звязваюць гісторыю «валасоў Беранікі». Вядомая верагодная выява — на камеі (захоўваецца ў Эрмітажы), і мармуровая галава з вілы Пізонаў у Геркулануме[2].
Зноскі
Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.136. ISBN 5-343-00151-3.
Спасылкі [правіць]
- Пталамей III Эвергет (англ.) . — у Smith's Dictionary of Greek and Roman Biography and Mythology.
Гл. таксама [правіць]
| Папярэднік: Пталамей II |
Фараон Егіпта 246 — 221 да н. э. |
Пераемнік: Пталамей IV |
| Пталамеі (Лагіды) | |
|---|---|
|
|