Пяты крыжовы паход

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Richard coeur de lion.jpg
Крыжовыя паходы
1-ы крыжовы паход
Сялянскі крыжовы паход
Германскі крыжовы паход
Нарвежскі крыжовы паход
2-гі крыжовы паход
3-ці крыжовы паход
4-ы крыжовы паход
Альбігойскі крыжовы паход
Крыжовы паход дзяцей
5-ы крыжовы паход
6-ы крыжовы паход
7-ы крыжовы паход
Крыжовыя паходы пастушкоў
8-ы крыжовы паход
Паўночныя крыжовыя паходы
Крыжовыя паходы супраць гусітаў
Крыжовы паход на Варну

Пяты крыжовы паход (1217—1221) першапачаткова быў абвешчаны ў 1215 годзе Папам Інакенціем III на чацвёртым Латэранскім саборы. Пачало было вызначана на 1217 год. Да таго моманту памёр папа Інакенцій, але ідэю паходу падтрымаў яго пераемнік Ганорый III.

Нягледзячы на тое, што кіраўнік Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрых II, заняты ўнутранымі праблемамі ў імперыі, у паходзе ўдзел не прымаў, а кароль Англіі Іаан Беззямельны памёр, паход адбыўся. У 1217 годзе ў Святую зямлю адправіліся значныя атрады крыжакоў, якіх узначалілі кароль Венгрыі Андраш II, герцаг Аўстрыі Леапольд VI і герцаг Меранскі Атон I.

Ваенныя дзеянні ішлі вяла, і ў 1218 годзе кароль Андраш вярнуўся дамоў. Неўзабаве ў Святую зямлю прыбылі новыя атрады крыжакоў, пад правадырствам Георга Відскага і графа Галандыі Вілема I (на шляху частка іх дапамагала хрысціянам у барацьбе з маўрамі ў Партугаліі). Крыжакі вырашылі напасці на Егіпет, які быў у той час галоўным цэнтрам мусульманскай магутнасці ў Пярэдняй Азіі. Сын аль-Адзіля, аль-Каміль (аль-Адзіль памёр у 1218 годзе), прапанаваў надзвычай выгодны мір: ён згаджаўся нават на вяртанне Іерусаліма хрысціянам. Гэта прапанова была адпрэчана крыжакамі. У лістападзе 1219 года, пасля больш чым гадавой аблогі, крыжакі ўзялі Даміету. Леапольда і караля Іаана Брыенскага, якія пакінулі лагер крыжакоў, часткова замяніў Людвіга I Баварскага з немцамі, якія прыбылі ў Егіпет. Частка крыжакоў, перакананая папскім легатам Пелагіем, рушыла на Мансуру, але паход скончыўся поўнай няўдачай, з прычыны таго, у той час пачаў разлівацца Ніл, і тады, крыжакі, якіх паўсюдна адцяснялі, склалі ў 1221 годзе з аль-Камілем мір, па якім атрымалі свабоднае адступленне, але абавязаліся ачысціць Даміету і ўвесь Егіпет. Тым часам з Ізабелай, дачкой Марыі Іаланты і Іаана Брыенскага, ажаніўся Фрыдрых II Гогенштаўфен. Ён абавязаўся перад Папам пачаць крыжовы паход.


Шаблон:Бітвы крыжакоў на Блізкім Усходзе