Пяць добрых імператараў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Пяць добрых імператараў (англ.: Five Good Emperors) — пяць рымскіх імператараў з дынастыі Антанінаў, якія кіравалі паслядоўна : Нерва, Траян, Адрыян, Антанін Пій і Марк Аўрэлій. За час іх кіравання (96 — 180 н.э.), якое адрознівалася стабільнасцю і адсутнасцю рэпрэсій, Рымская імперыя дасягнула свайго найвышэйшага росквіту. Тэрмін уведзены Э. Гібанам.

Ва ўнутранай палітыцы было дасягнута прымірэнне імператараў з сенатам. Сенатары не падвяргаліся рэпрэсіям і зямельным канфіскацыям. Сенат актыўна папаўняўся правінцыйнай знаццю і ў значнай ступені страціў свае старыя арыстакратычныя традыцыі. Канчатковае прызнанне атрымаў самадзяржаўны погляд на імператарскую ўладу.

У знешняй палітыцы імперыя дасягнула свайго максімальнага пашырэння. Пры Траяне ў выніку пераможных войн з дакамі і Парфіяй былі далучаны Дакія, Аравія, Арменія і Месапатамія. Аднак ужо Адрыяну ад апошніх дзвюх правінцый прыйшлося адмовіцца і перайсці ад наступу да абароны на межах.

Успадкаванне ўлады забяспечвалася бяскроўным шляхам. Кожны імператар пры жыцці ўсынаўляў сабе пераемніка, які выбіраўся ім з ухвалення сената і арміі з ліку аўтарытэтных военачальнікаў ці адміністратараў. Марк Аўрэлій парушыў гэты прынцып, абвясціўшы суправіцелем свайго роднага сына — Комада, які апынуўся не здольным кіраваць краінай. Сваімі тыранічнымі дзеяннямі ён выклікаў усеагульную нянавісць і быў забіты ў 192 годзе. Пасля гэтага Рым быў уведзены ў доўгую чараду войн паміж рознымі прэтэндэнтамі на трон. (гл. крызіс III стагоддзя і салдацкія імператары).

Рымскія гісторыкі, якія выразна падзялялі ўсіх імператараў на «добрых» і «дрэнных», адносілі Антанінаў да ліку добрых і склалі іх біяграфіі выключна ў хвалебных тонах. Нерве, па выразу Тацыта, атрымалася злучыць незлучальнае — прынцыпат і свабоду. Траян стаў для рымлян прыкладам поспеху, наступныя імператары жадалі быць падобным на яго. Антанін насіў мянушку Пій — Набожны. А Марк Аўрэлій увасобіў ідэал кіраўніка, стаўшы філосафам на троне. Сучасныя даследчыкі, якія згаджаючыся з большасцю фактаў, тым не менш схільныя з большай асцярожнасцю ўзносіць гэту эпоху, паколькі ўся захаваная пра яе інфармацыя адлюстроўвае пункт гледжання толькі вышэйшага слоя рымскага грамадства.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Johannes Pasquali: Die Adoptivkaiser. Das römische Weltreich am Höhepunkt seiner Macht (98-180 n. Chr.), projektverlag, Bochum 2011, ISBN 978-3-89733-229-4
  • Oliver Schipp: Die Adoptivkaiser — Nerva, Trajan, Hadrian, Antonius Pius, Mark Aurel und Lucius Verus. Wissenschaftliche Buchgesellschaft, Darmstadt 2011.