Луцый Вер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Луцый Вер
лац.: Lucius Verus
Lucius Verus BM Sc1911.jpg
Рымскі імператар
7 сакавіка 161 — студзень 169
Суправіцель: Марк Аўрэлій
Папярэднік: Антоній Пій
Пераемнік: Марк Аўрэлій
 
Веравызнанне: Старажытнарымская рэлігія
Нараджэнне: 15 снежня 130({{padleft:130|4|0}}-{{padleft:12|2|0}}-{{padleft:15|2|0}})
Рым
Смерць: 169({{padleft:169|4|0}})
Алцінум на поўнач ад Венецыі
Пахаваны: Замак Святога Анёла
Род: Антаніны
Бацька: Луцый Элій Вер
Маці: Авідзія Плауцыя
Жонка: Луцыла
Дзеці: меў 3-х дзяцей

Луцый Цэёній Комад Вер, больш вядомы як Луцый Вер (лац.: Lucius Verus, цалкам лац.: Lucius Ceionius Commodus Verus, 15 снежня 130 — студзень 169), рымскі імператар з 161 па 169 з дынастыі Антанінаў, суправіцель Марка Аўрэлія, свайго брата па ўсынаўленні (абодва былі ўсыноўлены імператарам Антанінам Піем).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Родны бацька Луцыя Вера, Луцый Элій Вер, быў недоўгачасовы час спадчыннікам імператарскай улады; быўшы ўсыноўлены імператарам Адрыянам, ён неўзабаве сканаў (1 студзеня 138), незадоўга да самога Адрыяна. Пасля гэтага малалетні Луцый Вер стаў «спадчыннікам другой чаргі», які павінен быў атрымаць у спадчыну імперыю пасля Антаніна Пія разам з Маркам Аўрэліем.

Пасля скону Антаніна Пія 7 сакавіка 161 Марк і Луцый сталі імператарамі-суправіцелямі (з часам гэта практыка стане цалкам звычайнай). Марк Аўрэлій, які ў той час ужо быў ва ўладзе, зрабіў Луцыя Вера сваім суправіцелем, хоць сенат уручыў уладу толькі Марку.[1]

У адрозненне ад сур'ёзнага і ўдумлівага Марка, Луцый Вер не падрыхтаваўся да ролі імператара і жыў толькі ў сваё задавальненне, праводзячы час у застоллях і забавах (парой непрыстойных[2]). Антычныя гісторыкі адносяцца да яго крытычна і параўноўваюць з Неронам. Зрэшты, Луцый Вер не быў жорсткім. Сам Марк Аўрэлій у сваіх філасофскіх «Разважаннях» падкрэслівае супярэчлівасць вобразу Вера: «…брат у мяне быў такі, які сваім норавам мог заахвоціць мяне паклапаціцца пра сябе самога, а разам цешыў мяне павагай і цеплынёй».

У 162166 Вер камандаваў сіламі імперыі на Усходзе ў вайне з Парфянскім царствам. Падчас вайны ён аддаваўся сваім звычайным празмернасцям, але баязлівасці ці грэбавання сваімі воінамі не праяўляў. Па заканчэнні вайны Вер і Марк Аўрэлій зладзілі ў Рыме трыумф, а Луцый атрымаў яшчэ і мянушку «Армянскі» (лац.: Armeniacus).

Як і бацька, ён не адрозніваўся дужым здароўем і памёр меркавана ад апаплексічнага ўдару[1], не дажыўшы да 40 гадоў. Некаторыя гісторыкі лічаць, што прычынай яго смерці стала эпідэмія чумы, некаторыя гісторыкі кажуць пра воспу. Марк аплакваў Луцыя Вера, а сенат прылічыў яго да багоў («Боскі Вер»).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Рымскія консулы 139—160 гадоў

Шаблон:Рымскія консулы 161—192 гадоў