Марк Аўрэлій

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Марк Аўрэлій Антанін
лац.: Marcus Aurelius Antoninus
Marcus Aurelius Glyptothek Munich.jpg
Бюст з мюнхенскай Гліптатэкі
Рымскі імператар
7 сакавіка 161 — 17 сакавіка 180
Суправіцелі: Луцый Вер (7 сакавіка 161 — студзень 169),
Комад (177 — 17 сакавіка 180)
Папярэднік: Антанін Пій
Пераемнік: Комад
 
Веравызнанне: Старажытнарымская рэлігія
Нараджэнне: 26 красавіка 121({{padleft:121|4|0}}-{{padleft:4|2|0}}-{{padleft:26|2|0}})
Рым
Смерць: 17 сакавіка 180({{padleft:180|4|0}}-{{padleft:3|2|0}}-{{padleft:17|2|0}}) (58 гады)
Віндабона
Род: Антаніны
Імя пры нараджэнні: Марк Аній Вер
Бацька: Марк Аній Вер
Маці: Даміцыя Луцыла
Жонка: Анія Галерыя Фаўсціна
Дзеці: Анія Аўрэлія Галерыя Луцыла, Анія Аўрэлія Галерыя Фаўсціна, Элій Антанін, Элій Адрыян, Даміцыя Фаўсціна, Анія Аўрэлія Фадыла, Карніфіцыя, Комад, Ціт Аўрэлій Фульвій Антанін, Элій Аўрэлій, Марк Аній Вер Цэзар, Вібія Аўрэлія Сабіна

Марк Аўрэлій Антанін (лац.: Marcus Aurelius Antoninus; 26 красавіка 121, Рым — 17 сакавіка 180, Віндабона) — рымскі імператар (161180) з дынастыі Антанінаў, філосаф, прадстаўнік позняга стаіцызму, паслядоўнік Эпіктета.

Падрыхтоўка да ўлады[правіць | правіць зыходнік]

Марк Аній Вер (пазней пасля першага ўсынаўлення — Марк Аній Катылій Север, а пасля другога — Марк Элій Аўрэлій Вер Цэзар), сын Марка Анія Вера і Даміцыі Луцылы, які ўвайшоў у гісторыю пад імем Марка Аўрэлія, нарадзіўся ў Рыме 26 красавіка 121 года ў сенатарскай сям'і іспанскага паходжання. Дзед Марка Аўрэлія па бацькаўскай лініі (таксама Марк Аній Вер) быў трохразовым консулам (трэці раз абраны ў 126 годзе). Жонка Антаніна Пія — Анія Галерыя Фаўсціна (Фаўсціна Старэйшая) — даводзілася роднай сястрой бацьку Марка Аўрэлія (і адпаведна роднай цёткай самаму Марку Аўрэлію). Марк Аній Вер быў першапачаткова ўсыноўлены трэцім мужам маці імператара Адрыяна — Даміцыі Луцылы Паўліны — Публіем Катыліем Северам (консулам 120 года) і стаў называцца Маркам Аніем Катыліем Северам.

У 139 годзе пасля смерці свайго прыёмнага бацькі ён быў усыноўлены імператарам Антанінам Піем і стаў звацца Марк Элій Аўрэлій Вер Цэзар. Марк Аўрэлій атрымаў выдатную адукацыю.

Яшчэ пры жыцці Адрыяна Марк Аўрэлій, нягледзячы на свой юны ўзрост, быў прызначаны ў квестары, а праз паўгода пасля смерці Адрыяна ўступіў на пасаду квестара (5 снежня 138 года) і пачаў займацца адміністрацыйнай дзейнасцю.

У тым жа годзе ён быў заручаны з Аніяй Галерыяй Фаўсцінай, дачкой імператара Антаніна Пія, пераемніка Адрыяна на прастоле. Ад шлюбу з ёй Марк Аўрэлій меў дзяцей: Анію Аўрэлію Галерыю Луцылу, Анію Аўрэлію Галерыю Фаўсціну, Элія Антаніна, Элія Адрыяна, Даміцыю Фаўсціну, Фадылу, Карніфіцыю, Комада (будучага імператара), Ціта Аўрэлія Фульвія Антаніна, Элія Аўрэлія, Марка Анія Вера Цэзара, Вібію Аўрэлію Сабіну. Большасць дзяцей Марка Аўрэлія памерлі ў дзіцячым узросце, да сталых гадоў дажылі толькі Комад, Луцыла, Фаўсціна і Сабіна.

Ён быў прызначаны Піем у консулы на 140 год і абвешчаны цэзарам. У 145 годзе абвешчаны консулам другі раз, разам з Піем.

У 25 лёт пачаў займацца філасофіяй; галоўным настаўнікам Марка Аўрэлія быў Квінт Юній Рустык. Маюцца звесткі і пра іншых філосафаў, выкліканых для яго ў Рым. Кіраўніком Марка Аўрэлія ў вывучэнні грамадзянскага права быў знакаміты юрыст Луцый Валузій Мецыян.

1 студзеня 161 года Марк уступіў у сваё трэцяе консульства разам з прыёмным братам. У сакавіку таго ж года сканаў імператар Антанін Пій і пачалося сумеснае кіраванне Марка Аўрэлія з Луцыем Верам, якое доўжылася да смерці Луцыя ў студзені 169 года, пасля чаго Марк Аўрэлій кіраваў аднаасобна.

Кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

Марк Аўрэлій шмат чаму навучыўся ў свайго прыёмнага бацькі Антаніна Пія. Падобна яму, Марк Аўрэлій усяляк падкрэсліваў сваю павагу да сената як установы і да сенатараў як членаў гэтай установы.

Вялікую ўвагу Марк Аўрэлій надаваў судаводству. Агульны кірунак яго дзейнасці ў вобласці права: «не столькі ўводзіў новаўвядзенні, колькі аднаўляў старадаўняе права». У Афінах ён заснаваў чатыры кафедры філасофіі — для кожнага з пануючых у яго час філасофскіх кірункаў — акадэмічнага, перыпатэтычнага, стаічнага, эпікурэйскага. Прафесары знаходзіліся на дзяржаўным утрыманні.

Аўрэлію, які не меў ваяўнічага характара, даводзілася шмат разоў удзельнічаць у ваенных дзеяннях.

Парфяне ўварваліся ў рымскія ўладанні адразу ж пасля смерці Антаніна Пія і ў дзвюх бітвах нанеслі паражэнне рымлянам. Рымская імперыя склала мір з Парфіяй у 166 годзе. У тым жа годзе германскія плямёны ўварваліся ў рымскія ўладанні на Дунаі. Імператары-суправіцелі выступілі ў паход супраць варвараў. Яшчэ не была скончана вайна з германцамі і сарматамі, як пачаліся хваляванні ў Паўночным Егіпце (172).

У 178 г. Марк Аўрэлій узначаліў паход супраць германцаў, і яму атрымалася дамагчыся вялікіх поспехаў, але рымскія войскі нагнала эпідэмія чумы. 17 сакавіка 180 года Марк Аўрэлій сканаў ад чумы ў Віндабоне на Дунаі (сучасная Вена). Пасля смерці Марк Аўрэлій быў афіцыйна абагаўлёны. Час яго кіравання лічыцца ў антычнай гістарычнай традыцыі залатым векам. Марка Аўрэлія завуць «філосафам на троне». Ён вызнаваў прынцыпы стаіцызму, і галоўнае ў яго цыдулках — этычнае вучэнне, ацэнка жыцця з філасофска-маральнага боку і саветы, як да яе адносіцца.

Філасофія[правіць | правіць зыходнік]

Конная статуя Марка Аўрэлія (знойдзена ў эпоху Адраджэння і ўзведзена на рымскім Капітоліі).
Бюст Palazzo Nuova - Капіталійскага музея ў Рыме

Марк Аўрэлій пакінуў філасофскія запісы — 12 напісаных на грэчаскай мове «кніг», якім звычайна прыпісваюць агульную назву «Развагі аб самом сабе». Настаўнікам філасофіі Марка Аўрэлія быў Максім Клаўдзій.

У цэнтры яго антыматэрыялістычнага вучэння стаіць частковае ўладанне чалавекам сваім целам, душой і духам, носьбітам якіх з'яўляецца набожная і мужная асоба, якае кіруе розумам — уладарка (праўда, толькі над духам), выхавальнік пачуцця абавязку і прыстанак дапытлівага сумлення. Пасродкам духу ўсе людзі бяруць удзел у боскім і гэтым ствараюць ідэйную агульнасць, якая пераадольвае ўсе абмежаванні. У асобе Марка Аўрэлія трагічна спалучаліся мужнасць і расчараванасць.

Знакамітыя сучаснікі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Тэксты і пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

  • Ренан Э. Марк Аврелий и конец античного мира. СПб., 1906.
  • Руднев В. В. Император Марк Аврелий как философ // Вера и разум.1887, № 20, кн. I, отд. фил., С. 385—400.
  • Руднев В. В. Император Марк Аврелий и его отношение к христианству // Вера и разум, 1889, № 13, кн. I, отд. филос. С. 17-36.
  • Унт Я. «Размышления» Марк Аврелия как литературный и философский памятник // Марк Аврелий. Размышления. Пер. А. К. Гаврилова. Л., 1985.- С.93-114.
  • Гаджикурбанова П. А. «Философские медитации» Марка Аврелия // MegaLing-2008. Горизонты прикладной лингвистики и лингвистических технологий: Докл. междунар. научн. конф. 24-28 сент. 2008 г., Украина, Крым, Партенит. Симферополь, 2008. С. 42-43.

Выява ў кіно[правіць | правіць зыходнік]

Выява Марка Аўрэлія ўвасоблены Рычардам Харысам у фільме Рыдлі Скота «Гладыятар» і Алекам Гінесам у фільме «Падзенне Рымскай Імперыі»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Рымскія консулы 139—160 гадоў

Шаблон:Рымскія консулы 161—192 гадоў