Пётр Пятровіч Ізвольскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Пятровіч Ізвольскі
Нараджэнне 14 (26) лютага 1863
Смерць 9 снежня 1928(1928-12-09) (65 гадоў)
Месца пахавання
Род Ізвольскія
Бацька Pyotr Izvolsky[d]
Маці Yevdokiya Gezhelinskaya[d]
Веравызнанне праваслаўе
Чын
Узнагароды
ордэн Белага арла ордэн Святога Уладзіміра 2 ступені ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святога Станіслава 2 ступені ордэн Святой Ганны 3 ступені ордэн Святога Станіслава 3 ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пётр Пятровіч Ізвольскі (14 лютага 1863, Екацярынаслаў, Расійская імперыя — 9 снежня 1928, Ле-Везінэ, Францыя) — расійскі дзяржаўны дзеяч, обер-пракурор Найсвяцейшага Сінода (19061909), на эміграцыі — протаіерэй.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

З роду Ізвольскіх, сын губернатара Пятра Аляксандравіча і брат дыпламата Аляксандра Ізвольскіх. Быў жанаты з Марыяй Сяргееўнай з роду Галіцыных, з якой меў дзвюх дачок, Марыю (Арсеннева; 1887 — ?) і Вольгу (Раговіч; 1897 — ?), і двух сыноў — Сяргея (18901955) і Пятра (1894 — ?).

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта (1886), быў стыпендыятам ва ўніверсітэце Пізы (Італія). У 1887 годзе атрымаў ступень кандыдата Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта (дысертацыя прысвечана святому Францыску Асізскаму).

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

З 1886 года на службе ў дэпартаменце ўнутраных зносін міністэрства замежных спраў. Ад 1887 — калежскі сакратар, быў пераведзены на службу ў міністэрства ўнутраных спраў. З 1888 — в. а. службоўца асобых даручэнняў VII класа пры галоўным кіраўніку грамадзянскай часткай на Каўказе. З 1890 года тытулярны саветнік.

З 1891 служыў у міністэрстве народнай асветы, член ад міністэрства ў Навасільскай павятовай навучальнай радзе, службоўца адмысловых даручэнняў VI класа пры міністры народнай асветы. З 1893 калежскі асэсар. У 18921893 кіраваў аддзяленнем Расійскага таварыства Чырвонага Крыжа ў Тульскай губерні, займаўся арганізацыяй харчовай дапамогі насельніцтву, якое галадала, за што атрымаў ганаровае грамадзянства горада Навасільск Тульскай губерні (1907). У 1893 быў камандзіраваны для інспекцыі палесцінскіх і сірыйскіх школаў Імператарскага Праваслаўнага палесцінскага таварыства. Вынікі інспекцыі былі выдадзены асобнай кнігай.

З 1894 выконваючы абавязкі інспектара Кіеўскай навучальнай акругі. З 1895 — камер-юнкер Двара Яго Імператарскай Вялікасці. З 1896 надворны саветнік. З 1896 інспектар Кіеўскай навучальнай акругі. З 1899 памочнік папячыцеля Кіеўскай навучальнай акругі. З 1900 калежскі саветнік. З 1901 камергер Двара Яго Імператарскай Вялікасці. З 1902 папячыцель Рыжскай навучальнай акругі. З 1903 — стацкі саветнік. З 1904 папячыцель Санкт-Пецярбургскай навучальнай акругі. У якасці папячыцеля Санкт-Пецярбургскай навучальнай акругі спрыяў збліжэнню школы з сям’ёй і арганізацыі бацькоўскіх радаў. З 1905 сапраўдны стацкі саветнік. З 19 лістапада 1905 таварыш міністра народнай асветы.

З 27 ліпеня 1906 — обер-пракурор Найсвяцейшага Сінода. Яго кандыдатуру на пост обер-пракурора прапанаваў брат Аляксандр Ізвольскі, які быў тады міністрам замежных спраў. Як обер-пракурор, выявіў сябе прыхільнікам самастойнасці царквы. Здолеў дамагчыся падтрымкі ў членаў Сінода, прапановы якіх амаль заўсёды атрымлівалі яго падтрымку. У той самы час ён не меў выразнай пазіцыі адносна перспектыў царкоўна-дзяржаўных стасункаў. Адстаўку Ізвольскага з пасады обер-пракурора кадэцкая газета «Речь» (нумар ад 6 лютага 1909) звязвала з яго абаронай аўтаноміі духоўных школаў, якая сустрэла непрыманне з боку кансерватыўнай часткі епіскапату. Але Сяргей Фірсаў звяртаў увагу на незадаволенасць старшыні Рады міністраў Пятра Сталыпіна адсутнасцю ў Ізвольскага дастатковай ініцыятывы.

З 1907 гофмайстар Двара Яго Імператарскай Вялікасці. З 5 лютага 1909 член Дзяржаўнай рады, належаў да памяркоўна-ліберальнай Групы цэнтра. Быў старшынёй і дакладчыкам камісіі па школьным заканадаўстве.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • ордэн Св. Станіслава 3-й ступені (1889);
  • ордэн Св. Ганны 3-й ступені (1898);
  • ордэн Св. Станіслава 2-й ступені (1901);
  • ордэн Св. Ганны 1-й ступені (1907);
  • ордэн Св. Уладзіміра 2-й ступені (1914);
  • ордэн Белага Арла (1917).

На эміграцыі[правіць | правіць зыходнік]

Падчас грамадзянскай вайны жыў на лецішчы ў Ялце, адкуль у кастрычніку 1920 года эміграваў з сям’ёй у Канстанцінопаль, затым пераехаў у Парыж, дзе быў сябром прыходскага савета царквы Святога Аляксандра Неўскага. З 19 снежня 1921 — дыякан, з 15 лютага 1922 — іерэй (пасвечаны мітрапалітам Яўлогіем (Георгіеўскім)), плябан Свята-Мікалаеўскага храма ў Бруселі (да 1928). З 1923 — протаіерэй, благачынны прыходаў у Бельгіі і Галандыі. У 19231927 — сябар епархіяльнай рады пры мітрапаліце Яўлогіі. Быў сябрам кіравання Камітэту дапамогі расійскім інвалідам, заснавальнікам і кіраўніком асветна-дабрачыннае Мікола-Янаўскае суполкі, рэдактарам штотыднёвіка La Semaine religieuse («Царкоўны тыдзень»), стварыў расійскую прыходскую школу ў Бруселі. Сябар Ліцэйскага бюро на эміграцыі.

У 1928 у сувязі з цяжкай хваробай выйшаў за штат, пераехаў у Францыю (пад Парыж) і неўзабаве сканаў. Пахаваны на могілках Сент-Жэнеўеў-дэ-Буа.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Учебные заведения Императорского Православного палестинского общества в апреле и мае 1893. СПб, 1894 (2-е издание — СПб, 1896).
  • К вопросу о соединении Церквей. Мюнхен, 1922.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Нивьер, Антуан. Православные священнослужители, богословы и церковные деятели русской эмиграции в Западной и Центральной Европе. 1920—1995: Биографический справочник. М.-Париж, 2007. С. 221.
  • Шилов Д. Н. Государственные деятели Российской империи. Главы высших и центральных учреждений. 1802—1917. Биоблиографический справочник. СПб, 2001. С. 270—272.
  • Фирсов С. Л. Православная церковь и государство в последнее десятилетие существования самодержавия в России. СПб, 1996.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]