Пётр Якаўлевіч Касянчук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Якаўлевіч Касянчук
Дата нараджэння 12 красавіка 1902(1902-04-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 студзеня 1945(1945-01-20) (42 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў сапёр
Гады службы 19231930, 19391940, 19411945
Званне
Сяржант
Сяржант
Бітвы/войны Савецка-фінская вайна,
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы

Пётр Якаўлевіч Касянчук (12 красавіка 1902, вёска Буда Валачкоўская, цяпер Палескага раёна Кіеўскай вобласці, Украіна — 20 студзеня 1945, вёска Равы, цяпер гміна Сыпнево, Астраленкскага павята, Мазавецкага ваяводства, Польшча) — удзельнік Савецка-фінскай і Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы, сяржант, камандзір аддзялення сапёрнага ўзвода 718-га стралковага палка 139-й стралковай Рославльской Чырванасцяжнай ордэна Суворава дывізіі 49-й арміі 2-га Беларускага фронту.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 29 сакавіка (12 красавіка) 1902 года ў вёсцы Буда Валачкоўская, цяпер Палескага раёна Кіеўскай вобласці, Украіна (згодна з дакументамі беззваротных страт нарадзіўся ў вёсцы Паўлаўка Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі)[1] у сялянскай сям’і. Беларус. Адукацыя няпоўная сярэдняя.

У 19231930 служыў у Чырвонай Арміі ў горадзе Чавусы. Пасля дэмабілізацыі працаваў у Чавускім райвыканкаме заўгасам, потым у саўгасе «Ялава» Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі.

У Чырвонай арміі ў 19391940 гадах. Удзельнік савецка-фінскай вайны[2].

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваны на Урал.

У Чырвоную Армію прызваны ў снежні 1941 года Перваўральскім гарваенкаматам горада Перваўральска Свярдлоўскай вобласці.

У баях Вялікай Айчыннай вайны з кастрычніка 1942 года. Ваяваў на Заходнім і 2-м Беларускім франтах. Радавы сапёрнага ўзвода 718-га стралковага палка 139-й стралковай дывізіі.

20 сакавіка 1943 года за баявыя заслугі быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі[3]

25 жніўня 1943 года за баявыя заслугі быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені[4]

20 лютага 1944 года чырвонаармеец Касянчук у складзе групы разведчыкаў пад агнём непрыяцеля зрабіў праход у мінных палях і драцяной загародзе у раёне горада Магілёва[5].

Загадам па 139-й стралковай дывізіі ад 7 сакавіка 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях чырвонаармеец Касянчук узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].

24 чэрвеня 1944 года камандзір аддзялення сапёрнага ўзвода 139-га стралковага палка малодшы сяржант Пётр Касянчук з воінамі-сапёрамі даручанага яму падраздзялення зрабіў для савецкіх разведчыкаў тры праходы ў мінных палях і драцяных загародах ворага каля горада Магілёва[6].

Загадам па 50-й арміі ад 30 жніўня 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях малодшы сяржант Касянчук узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].

У 1944 годзе становіцца кандыдатам у члены ВКП(б).

21 студзеня 1945 года, камандзір сапёрнага аддзялення 718-га стралковага палка (139-я стралковая дывізія, 49-я армія, 2-і Беларускі фронт) сяржант Касянчук пад варожым артылерыйскім агнём абсталяваў з байцамі свайго падраздзялення пераправу для 718-га стралковага палка ў раёне горада Ортельсбург (цяпер — польскі горад Шчытна). У ходзе бою сяржант Касянчук П. Я. быў цяжка паранены[7].

Памёр ад ран 21 студзеня 1945 года ў 220-м Асобным медыка-санітарным батальёне 139-й стралковай дывізіі[8][9].

Пахаваны каля населенага пункта Равы (польск.: Rawy), цяпер гміна Сыпнева (польск.: gmina Sypniewo))), Астраленкскага староства, Мазавецкага ваяводства, Польшча[10].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 красавіка 1945 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі сяржант Касянчук Пётр Якаўлевіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.
  • Долготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. Минск, 2006.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., Минск, 1984.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Косенчук, Пётр Яковлевич на сайце «Героі краіны»