Пік вечнага святла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пік вечнага святла — гэта пункт на паверхні якога-небудзь цела ўнутры Сонечнай сістэмы, заўсёды асветлены Сонцам, за выключэннем зацьменняў Сонца іншымі нябеснымі целамі.

Упершыню здагадка пра існаванне такіх пунктаў выказаў французскі астраном Каміль Фламмріон ў 1879 годзе. Ён лічыў, што пікі вечнага святла (фр.: pics de lumiere eternelle) могуць існаваць на полюсах Месяца.

Такія пункты могуць быць вельмі карысныя пры даследаванні і каланізацыі космасу дзякуючы, па-першае, таму, што прыборы, якія працуюць ад энергіі Сонца, змогуць атрымліваць яе незалежна ад пары сутак, а па-другое, перапад тэмператур у такіх пунктах адносна малы.

Грунтуючыся на малюнках, атрыманых ад зонда Clementine, навукоўцы з універсітэта Джона Хопкінса (англ.: Johns Hopkins University) вызначылі, што чатыры пункты на краі кратэра Перы, які знаходзіцца паблізу паўночнага полюса Месяца, могуць з'яўляцца пікамі вечнага святла. На менш гарыстым паўднёвым полюсе падобных пунктаў не было выяўлена. Выявы былі атрыманы толькі для летняга сезона паўночнага полюса Месяца, і невядома, ці трапляюць гэтыя кропкі ў цень у зімовы сезон.

Запушчаны ў 2003 годзе спадарожнік Еўрапейскага касмічнага агенцтва «Смарт-1» пачаў даследаванне месяцавых полюсаў, каб дакладней вызначыць размяшчэнне пікаў вечнага святла. Ён будзе назіраць за полюсамі і даследаваць сезонныя змены іх асветленасці. Пункты, якія апынуцца пікамі вечнага святла, могуць у будучыні стаць месцам пасадкі касмічных апаратаў для правядзення імі працяглых даследаванняў.

Існуюць здагадкі аб наяўнасці пікаў вечнага святла на паверхні Меркурыя.