Сонечнае зацьменне
Сонечнае зацьменне — астранамічная з'ява, якая заключаецца ў тым, што Месяц закрывае (засланяе) цалкам або часткова Сонца ад назіральніка на Зямлі. Сонечнае зацьменне магчыма толькі ў перыядзе маладзіка, калі бок Месяца, звернуты да Зямлі, не асветлены, і сам Месяц не бачны. Зацьменні магчымыя толькі, калі маладзік праходзіць каля аднаго з двух месяцовых вузлоў (кропкі перасячэння бачных арбіт Месяца і Сонца), не далей чым прыкладна ў 12 градусах ад аднаго з іх.
Сонечнае зацьменне з'яўляецца прыроднай з'явай, але ў некаторых старажытных цывілізацыях і цяперашніх культурах сонечнае зацьменне звязвалі з звышнатуральнымі прычынамі і лічылі благім знакам. Поўнае сонечнае зацьменне можа напужаць людзей, незнаёмых з астранамічным тлумачэннем з'явы, паколькі Сонца знікае проста ўсярэдзіне дня, а неба цямнее за некалькі хвілін.
Пры назіранні частковага зацьмення ці прамежнай фазы поўнага зацьмення трэба выкарыстоўваць адмысловыя прылады для назірання, паколькі просты позірк на Сонца з'яўляецца небяспечным, але можна глядзець на Сонца ў часе поўнага зацьмення Сонца Месяцам.
Глядзіце таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
- Кампазіцыйная фатаграфія поўнага сонечнага зацьмення
- гістарычныя выявы сонечнай кароны падчас сонечных зацьменняў
| Сонца | ||
|---|---|---|
| Структура | Ядро • Зона праменнага пераносу • Канвектыўная зона | |
| Атмасфера | Фотасфера • Храмасфера • Сонечная карона | |
| Пашыраная структура |
Геліясфера (Геліясферны токавы пласт • Мяжа ўдарнай хвалі) • Геліясферная мантыя • Геліяпаўза • Галаўная ўдарная хваля | |
| Феномены, якія адносяцца да Сонца |
Сонечнае зацьменне • Сонечная актыўнасць (Сонечныя плямы • Сонечныя ўспышкі • Каранальныя выкіды масы) • Сонечная радыяцыя (Варыяцыі сонечнага выпраменьвання) • Каранальныя дзіркі • Каранальныя петлі • Факелы • Гранулы • Флокулы (англ.) • Пратуберанцы і валокны • Спікулы • Супергрануляцыя • Сонечны вецер • Хваля Мортана | |
| Звязаныя тэмы | Сонечная сістэма • Сонечнае дынама | |
| Спектральны клас: G2 | ||
Шаблон:Месяц Шаблон:Сонечныя зацьменні