Рака Гаўя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гаўя
лат.: Gauja
Рака Гаўя каля г. Цэсіс
Рака Гаўя каля г. Цэсіс
Выток Відземскае ўзвышша
57°04′57″ пн. ш. 25°36′17″ у. д. / 57.0825° пн. ш. 25.604722° у. д. (G) (O) (Я)
Вусце Рыжскі заліў
57°09′30″ пн. ш. 24°15′48″ у. д. / 57.158333° пн. ш. 24.263333° у. д. (G) (O) (Я)
Даўжыня 460 км
Вадазбор 8,9 км²
Краіна Латвія
Рака Гаўя (Латвія)
Выток
Выток
Вусце
Вусце
Рака Гаўя (Латвія)
Commons
У ВікіСховішчы ёсць выявы з тэмай:
Гаўя

Га́ўя, (Аа Ліфляндская) (лат.: Gauja, эст.: Koiva jõgi) — рака ў Латвіі, упадае ў Рыжскі заліў Балтыйскага мора. Даўжыня 461 (452[1]) км. Вадазбор 8904 км². Сярэдні расход вады 78 м³/с. Перапад вышынь 234 м (0,52 м/км), сярэдняя хуткасць цячэння — 0,2-0,4 м/с. Другая па даўжыні, пасля Заходняй Дзвіны, рака Латвіі. Частка ракі ўтварае натуральную мяжу (даўжынёй 24 км) паміж Латвіяй і Эстоніяй.

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Справа: Мустыгі, Аліта. Злева: Амата.

На рацэ[правіць | правіць зыходнік]

Гарады: Стрэнчы, Валміера, Цэсіс, Сігулда. Прыродаахоўныя зоны: Нацянальны парк Гаўя. Водзяцца: акунь, язь, шчупак, лешч, плотка, галавень, рыбец, мянтуз. Помнікі гісторыі: Тарэйдскі замак (11-14 ст.)

Агульнае[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаецца над Відземскім узвышшы ў Цэсіскім раёне ў падэшвы пагорка Элкас, каля возера Алаукстс у 90 км ад Рыжскага заліва, спачатку цячэ на ўсход у процілеглы ад мора бок, затым абцякаючы Відземскае ўзвышша з поўначы і захаду нарэшце ўпадае ў Рыжскі заліў каля Царнікава. Паміж Валміерай і Сігулдай цячэ праз цвёрдыя даламітавыя і пясчанікавыя пароды дэвонскага перыяду, прарэзаўшы ў іх глыбокі яр і ствараючы парогі Сінолес, Сікшню, Стрэнчу, Кюкю і інш.

Жыўленне мешанае — снегавое (35-40 %), ападкі і падземныя воды. Вадазбор на 30 % пакрыты лесам, 5 % складаюць балоты, налічвае каля 860 азёр агульнай плошчай ~55 км². Замярзае ў снежні, крыгалом у сакавіку — красавіку.

Зноскі

  1. У залежнасці ад таго, якую рэчка прымаюць за пачатак Гаўі.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Краткая географическая энциклопедия. Т.1. / Гл.ред. Григорьев А. А. -М.: Советская энциклопедия. 1960, с.564

Шаблон:Рэкі Латвіі