Раман Мікалаевіч Юзапчук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Раман Юзапчук)
Футбол
Раман Юзапчук
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Раман Мікалаевіч Юзапчук
Нарадзіўся 24 ліпеня 1997(1997-07-24)[1][2] (26 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 171 см
Вага 64 кг[3]
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Хімкі
Нумар 77
Маладзёжныя клубы
Беларусь СДЮШАР-7 (Магілёў)
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2017 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2015   Беларусь Бяроза-2010 21 (1)
2017—2020 Беларусь Дынама (Брэст) 56 (4)
2021 Беларусь Рух (Брэст) 29 (0)
2022 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 24 (0)
2023 Расія Тарпеда (Масква) 29 (2)
2024— Расія Хімкі
Нацыянальная зборная[* 2]
2015 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (3)
2017—2018 Беларусь Беларусь (да 21) 5 (0)
2020— Беларусь Беларусь 22 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 22 лістапада 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раман Юзапчук (нар. 24 ліпеня 1997, Магілёў) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Хімкі» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам у магілёўскай СДЮШАР-7, аднак у юнацкім узросце перабраўся ў мінскае «Дынама». У 2014 годзе пачаў выступаць за дубль мінчан, дзе хутка замацаваўся ў складзе. У сезоне 2015 гуляў у Першай лізе за «Бярозу-2010». Па заканчэнні сезона бярозаўскі клуб спыніў існаванне, і Раман вярнуўся ў Мінск, дзе зноў стаў выступаць за дубль. Часам прыцягваўся да трэніровак з асноўнай камандай, аднак так і не згуляў за яе.

У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў мінскае «Дынама»[4] і неўзабаве перайшоў у «Дынама» з Брэста[5]. У другой палове 2017 года гуляў за дубль, часам з’яўляўся на лаўцы запасных у асноўнай камандзе. Да сезона 2018 рыхтаваўся разам з асновай дынамаўцаў. Дэбютаваў у асноўнай камандзе 2 мая 2018 года ў паўфінальным матчы Кубка Беларусі супраць магілёўскага «Дняпра» (4:1), адзначыўся ў гэтай сустрэчы дублем. 12 мая дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Віцебска» (3:1), правёў на полі першы тайм і на 9-й хвіліне адкрыў лік у сустрэчы. У далейшым стаў трывала з’яўляцца ў асноўнай камандзе. У сезоне 2019 года звычайна выкарыстоўваўся для ратацыі, выходзячы на замену.

У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з брэсцкім клубам да ліпеня 2022 года[6]. У сезоне 2020 замацаваўся ў стартавым складзе «Дынама», стаў выкарыстоўвацца звычайна на пазіцыі абаронцы.

У студзені 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Рухам» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[7]. Быў трывалым іграком стартавага складу брэсцкай каманды.

У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», а ў сакавіку, пасля таго як клуб зняўся з Вышэйшай лігі, падпісаў двухгадовы кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[8]. Замацаваўся ў стартавым складзе і дапамог «Шахцёру» стаць чэмпіёнам Беларусі.

У лютым 2023 года перайшоў у маскоўскае «Тарпеда»[9]. У снежні 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[10].

У студзені 2024 года падпісаў кантракт на 2,5 гады з «Хімкамі»[11].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2015 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы, у тым ліку адзначыўся дублем у матчы з Бельгіяй (2:2).

26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Латвіі (3:4).

26 лютага 2020 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Балгарыі (1:0), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014 дубль Дынама (Мінск) Беларусь 22 3
2015 Д2 Бяроза-2010 Беларусь 21 2
2016 дубль Дынама (Мінск) Беларусь 26 3
2017 (1) дубль Дынама (Мінск) Беларусь 11 3
2017 (2) дубль Дынама (Брэст) Беларусь 14 4
2018 Д1 Дынама (Брэст) Беларусь 17 2
2019 Д1 Дынама (Брэст) Беларусь 15 1
2020 Д1 Дынама (Брэст) Беларусь 24 1
2021 Д1 Рух Беларусь 29 0
2022 Д1 Шахцёр Беларусь 24 0
2022/23 (2) Д1 Тарпеда Расія 12 0
2023/24 (1) Д2 Тарпеда Расія 17 2

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Roman Yuzepchuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Roman Yuzepchuk // FBref.com
  3. https://www.pressball.by/footballstat/roman_yuzepchuck/
  4. Минское "Динамо" вернула из аренды Карповича и расторгло контракт с Юзепчуком (руск.). football.by (4 ліпеня 2017). Праверана 16 кастрычніка 2023.
  5. Роман Юзепчук и черногорец из второго дивизиона Таиланда Александр Вуячич стали игроками брестского "Динамо" (руск.). football.by (10 ліпеня 2017). Праверана 16 кастрычніка 2023.
  6. Юзепчук подписал новый контракт с брестским "Динамо" (руск.). football.by (30 снежня 2019). Праверана 16 кастрычніка 2023.
  7. Роман Юзепучук стал игроком "Руха" (руск.). football.by (26 студзеня 2021). Праверана 16 кастрычніка 2023.
  8. "Шахтер" объявил о подписании Юзепчука (руск.). football.by (12 сакавіка 2022). Праверана 16 кастрычніка 2023.
  9. Футбол. Роман Юзепчук стал игроком московского "Торпедо" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (3 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2023. Праверана 3 лютага 2023.
  10. Российское "Торпедо" попрощалось с Юзепчуком (руск.). football.by (31 снежня 2023). Праверана 19 студзеня 2024.
  11. Роман Юзепчук стал игроком «Химок» (руск.). Афіцыйны сайт «Хімкаў» (11 студзеня 2024). Праверана 19 студзеня 2024.