Рапс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рапс
Brassica napus Habitus 2011-4-02 CampodeCalatrava.jpg
Агульны выгляд расліны. Іспанія
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Brassica napus L., 1753

Сінонімы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   23060
NCBI   3708
GRIN   t:7661
IPNI   279419-1
TPL   kew-2682380

Рапс (лац.: Brassica napus L. var. oleifera Metzg.) — аднагадовая алейная расліна сямейства крыжакветных. У прыродзе існуюць дзве формы распу: рапс яравы і рапс азімы, які мае асноватворнае значэнне. Насенне рапсу змяшчае 48—52% алею, які выкарыстоўваюць у лакафарбавай, мылаварнай, харчовай (маргарынавай) і іншых галінах прамысловасці. Жмых пасля прапарвання скормліваюць скаціне. Рапс азімы вырошчваюць таксама на зялёны корм.

Рапс быў вядомы яшчэ за 4 тысячагоддзя да нашай эры. Адны даследчыкі лічаць яго радзімай Еўропу, у прыватнасці яе паўночна-заходнія прыбярэжныя раёны, як прыморскія землі сучасных Швецыі, Нідэрландаў і Вялікабрытаніі, іншыя — Міжземнамор'е. На карысць апошняга ўскосна сведчыць той факт, што культура рапсу з самых аддаленых часоў была больш распаўсюджаная ў Азіі, дакладней — у Індыі, куды яна, хутчэй за ўсё, пракралася з Міжземнамор'я.

Да сярэдзіны XIX стагоддзя рапс разам з іншымі алейнымі крыжакветнымі, як свірэпа і гарчыца, быў у Еўропе даволі распаўсюджанай культурай. Плошчу пад рапс толькі ў адной толькі Германіі дасягала ў той час 300 тысяч га. Такое параўнальна шырокае распаўсюджванне да таго часу культуры тлумачыцца выкарыстаннем яго алею для тэхнічных патрэбаў у сувязі з агульным прамысловым развіццём попыту на тэхнічнае масла. Маладая нафтавая прамысловасць тады яшчэ не была ў стане задавальняць гэты попыт, і рапс, які апынуўся ў еўрапейскіх агракліматычных умовах адным з самых алейных раслін, шырока культываваўся.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Алейныя культуры