Рафаэль Манеа
Хасэ́ Рафаэ́ль Мане́а Валье́с (ісп.: José Rafael Moneo Vallés; нар. 9 мая 1937, Тудэла) — іспанскі архітэктар.
Скончыў Мадрыдскі політэхнічны ўніверсітэт. Выкладаў архітэктуру ў розных краінах свету, у 1985—1990 гг. узначальваў Гарвардскую школу дызайну.
Сярод найважнейшых праектаў Манеа — Нацыянальны музей рымскага мастацтва ў Мерыдзе, Музей Жуана Міро ў Мальёрцы, ратушы ў Лагроньі і Мурсіі. Па праектах Манеа былі зроблены пашырэнні і прыбудовы мадрыдскага чыгуначнага вакзала Аточа, музея Прада і палаца Вільяэрмаса (Музей калекцыі Тысена-Барнемісы) у Мадрыдзе. У ЗША Манеа спраектаваў сабор Маці Божай Анёлаў у Лос-Анджэлесе і Музей выяўленчага мастацтва ў Х'юстане.
Лаўрэат прэміі Рольфа Шока (1993), Прытцкераўскай прэміі (1996), прэміі прынца Астурыйскага у галіне мастацтва (2012).
Шаблон:Лаўрэаты прэміі Рольфа Шока
Шаблон:Лаўрэаты прэміі прынца Астурыйскага
| Гэта пачатак артыкула пра асобу з Іспаніі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |