Алвару Сіза Віейра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алвару Сіза Віейра
парт.: Álvaro Joaquim de Melo Siza Vieira
Імя пры нараджэнні парт.: Álvaro Joaquim de Melo Siza Vieira
Род дзейнасці архітэктар, выкладчык універсітэта
Дата нараджэння 25 чэрвеня 1933(1933-06-25)[1][2][…] (90 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Maria Antónia Siza[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Grand Cross of the Military Order of Saint James of the Sword Grand Officer of the Military Order of Saint James of the Sword Grand Cross of the Order of Public Instruction Grand Cross of the Order of Prince Henry

прэмія Еўрапейскага саюза ў галіне сучаснай архітэктуры[d] (1988)

Каралеўскі залаты медаль[d] (2009)

Прытцкераўская архітэктурная прэмія (1992)

медаль Алвара Аалта[d] (1988)

Dr. H.P. Berlageprijs[d] (1993)

Імператарская прэмія (1998)

Gold Medal of Architecture (Spain)[d] (1988)

прэмія Вольфа па архітэктуры[d] (2001)

Залаты леў[d] (2012)

Ordem do Mérito Cultural

ганаровы доктар Гранадскага ўніверсітэта[d] (2014)

ганаровы доктар Севільскага ўніверсітэта[d] (2011)

ганаровы доктар Федэральнай політэхнічнай школы Лазаны[d]

Нацыянальная архітэктурная прэмія Іспаніі[d] (2019)

ганаровы доктар Люсіядаўскага ўніверсітэта[d]

ганаровы доктар Валенсійскага політэхнічнага ўніверсітэта[d]

Q10354858?

Prémio Autores[d]

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алвару Сі́за Віейра (парт.: Álvaro Siza Vieira; нар. 25 чэрвеня 1933) — партугальскі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1933 годзе ў горадзе Матазіньюш, непадалёк ад Порту. У 1955 годзе скончыў архітэктурны факультэт Універсітэта Порту.

За гады працы (першыя праекты датаваны 1954 годам) рэалізавана больш за 140 праектаў (у тым ліку і за межамі Партугаліі — у Нідэрландах, Іспаніі, Італіі, Бразіліі), такіх як жылы квартал Малаг’ера ў Эвара (1977—1995), Архітэктурны факультэт (1987—1993), жылы раён Шыяду ў Лісабоне (з 1988 года), музей сучаснага мастацтва Серальвес (1996-99) у Порту, парафіяльны цэнтр у Марку ды Канавезеш (1990), новы корпус музея Амстэрдама, галерэя Серпанцін у Лондане, Галі цэнтр сучаснага мастацтва, факультэт інфарматыкі ў Сант’яга дэ Кампастэла, станцыя метро ў Неапалі, цэнтр турыстычнай інфармацыі Colon у Мадрыдзе а таксама Партугальскі павільён (сумесна з Сесілам Бэлмандам) на сусветнай выставе ЭКСПА-98 у Лісабоне. Сусветна вядомымі сталі яго праекты раёна Схільдэрсвік у Гаазе, Нідэрланды (1989—1993), жылога дома «Bonjour Tristesse» у Берліне (1980—1984), офіс кампаніі «Вітра» ў Вайль-на-Рэйне ў Германіі (1991—1994).

Працуе таксама ў жанры скульптуры, графікі і дызайну мэблі. Прафесар Універсітэта Порту. Для Алвару Сіза ўласцівы стрыманая, удумлівая архітэктура, выдатна ўпісаная ў навакольны ландшафт.

Сын — Алвару Лейтэ Сіза Віейра 1962 г.н., таксама архітэктар, у 1994 годзе скончыў архітэктурны факультэт універсітэта Порту (лаўрэат Архітэктурнай прэміі (АрхіП)).

Зноскі

  1. Alvaro Siza Vieira // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Álvaro Siza // The Fine Art Archive — 2003.
  3. Artists + Artworks Праверана 10 верасня 2021.
  4. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]