Кэндзо Тангэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Кэндзо Тангэ (4 верасня 191322 сакавіка 2005) — японскі архітэктар. Адштурхоўваючыся ад традыцыйнай японскай эстэтыкі і структурных прынцыпаў, праектаваў у «інтэрнацыянальным стылі» (муніцыпалітэт Токіа, 1952-57) і стылі «хай-тэк» (штаб-кватэра Fuji Television, 1996).

Кіраваў перабудовай Хірасімы пасля бамбардзіровак 1945 года і стварэннем Парку міру. Сярод яго работ - каталіцкі сабор Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Алімпійскі цэнтр (абодва - у Токіа, скончаны ў 1964 годзе). Адным з першых выкарыстаў перакрыцці-абалонкі: Алімпійскі цэнтр і сабор Святой Марыі ў Токіа, кангрэс-хол у прэфектуры Эхімэ.

З сярэдзіны 1960-х у цэнтры інтарэсаў Тангэ і яго архітэктарскія бюро - маштабная гарадская планіроўка (новы цэнтр Скоп'е пасля землетрасення, сталіца Нігерыі Абуджа, дзелавыя кварталы Балонні і Неапалю). Лаўрэат Прыцкераўскай прэміі (1987).

Праекты[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Шаблон:Прыцкераўская архітэктурная прэмія