Роўэн Аткінсан
| Роўэн Аткінсан Rowan Atkinson |
|
| Роўэн Аткінсан на прэм'еры фільма «Агент Джоні Інгліш: Перазагрузка» у верасні 2011 года | |
| Імя пры нараджэнні: | Роўэн Себасціян Аткінсан |
|---|---|
| Дата нараджэння: | 6 студзеня 1955 (58 гадоў) |
| Месца нараджэння: | Консет, Дарэм, Вялікабрытанія |
| Грамадзянства: | |
| Прафесія: | акцёр, сцэнарыст, пісьменнік, прадзюсар |
| Кар'ера: | з 1979 |
| Кірунак: | камедыя |
| IMDb: | ID 0000100 |
| Узнагароды: |
BAFTA (1989) |
Роўэн Себасцьян Аткінсан (англ.: Rowan Sebastian Atkinson; нар. 6 студзеня 1955 г., Консет, Дарэм) — англійскі акцёр-комік, найбольш вядомы ў свеце роляй містэра Біна ў аднайменным тэлесерыяле. Лаўрэат прэміі BAFTA (1989).
Змест |
Біяграфія[правіць]
Роўэн Аткінсан нарадзіўся 6 студзеня 1955 года ў горадзе Консет, графства Дарэм, Англія, у сям'і фермера Эрыка Аткінсана і дырэктары буйнай кампаніі Элы Мэй.[1] У сям'і таксама раслі тры старэйшых брата Роўэна — Пол (сканаў у маленстве), Родні і Руперт.[2]
Будучы акцёр вучыўся ў школах Чорыстэр і Сэнт-Біс. У 1975 годзе скончыў Ньюкаслскі ўніверсітэт.[3]
Кар'ера Аткінсана ў якасці акцёра пачалася ў 1978 годзе, калі Роўэн стаў вядучым, сцэнарыстам і асноўным акцёрам радыёшоу «The Atkinson People».[4]
У 1990 годзе стартаваў паказ тэлесерыяла «Містар Бін», пасля галоўнай ролі ў якім Аткінсан праславіўся на ўвесь свет. Серыял карыстаўся вялізнай папулярнасцю, адна серыя збірала каля тэлевізараў, у сярэднім, 20 мільёнаў чалавек.[5]
Сям'я[правіць]
З 1990 года Роўэн Аткінсан жанаты на грымёрцы Санэтры Сэстры. Вяселле адсвяткавалі двойчы: спачатку ў сакрэце ад усіх у Нью-Ёрку ў рэстаране «Руская чайная», а праз тыдзень замовілі за 10 тысяч фунтаў залу на 80 асоб у рэстаране раскошнага лонданскага атэля «Savoy»[6]. У пары ёсць двое дзяцей — сын Бен і дачка Лілі.[7]
Зноскі
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Роўэн Аткінсан- Роўэн Аткінсан на сайце IMDB
- Асобы
- Нарадзіліся 6 студзеня
- Нарадзіліся ў 1955 годзе
- Нарадзіліся ў Дарэме
- Акцёры паводле алфавіту
- Акцёры Вялікабрытаніі
- Акцёры тэлебачання Вялікабрытаніі
- Акцёры агучвання Вялікабрытаніі
- Сцэнарысты паводле алфавіту
- Сцэнарысты Вялікабрытаніі
- Комікі Вялікабрытаніі
- Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта
- Лаўрэаты прэміі BAFTA