Ро Дэ У

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ро Дэ У (1989)

Ро Дэ У (노태우; 4 снежня 1942, каля г. Тэгу, Рэспубліка Карэя) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Рэспублікі Карэя. Генерал арміі.

Скончыў Карэйскую ваенную акадэмію (1955). Служыў у паўднёвакарэйскіх войсках у В'етнаме ў час в'етнамскай вайны 1964-73. 3 1979 камандуючы Сеульскім гарнізонам, войскамі грамадзянскай бяспекі. Удзельнік дзяржаўнага перавароту 1979 на чале з Чон Ду Хванам і задушэння паўстання ў г. Кванджу ў 1980. У 1981 міністр па палітычных пытаннях, у 1982 міністр спорту, у 1982-83 міністр унутраных спраў. 3 1985 старшыня, з 1987 лідар Дэмакратычнай партыі справядлівасці (з 1990 Дэмакратычная ліберальная партыя). У 1988-93 прэзідэнт Рэспублікі Карэя. У 1995 арыштаваны і прыгавораны да турэмнага зняволення за хабарніцтва і ўдзел у дзяржаўным перавароце 1979. У 1998 памілаваны.