Румынская праваслаўная царква

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Romanian Orthodox Church11.svg

Румынская праваслаўная царква (рум.: Biserica Ortodoxă Română) — аўтакефальная памесная праваслаўная Царква, якая мае 7-е месца (або 8-е па версіі Маскоўскага Патрыярхата) у дыптыху аўтакефальных памесных Цэркваў. Мае юрысдыкцыю пераважна на тэрыторыі Румыніі.

Як і іншыя афіцыйна зарэгістраваныя рэлігійныя арганізацыі ў Румыніі, мае дэ-факта дзяржаўны статус: жалаванне духавенству выплачваецца з дзяржаўнай казны[1].

Сучасны стан [правіць]

Складаецца з 5 мітраполій (мітрапалічных акруг), кожная з якіх уключае некалькі арцыбіскупаў і біскупаў; ёсць епархіі за мяжой.

296 манастыроў, 97 скітоў.

Налічвае каля 20 млн прыхільнікаў.

Вышэйшы орган улады — Святы Сінод, які складаецца з Прадстаяцеля (Патрыярха) і ўсіх архірэяў Царквы.

Прыходы заходняга абраду ў складзе Румынскага патрыярхата [правіць]

Некалькі прыходаў у складзе Царквы выкарыстоўваюць пры багаслужэнні галіканскі абрад і адміністрацыйна падпарадкоўваюцца Румынскаму патрыярхату.

Гісторыя заходняга абраду ў Румынскай царкве пачалася ў 1972 годзе, каля пад яе амафор уступіла Французская праваслаўная каталіцкая царква. У 1993 годзе большая частка ФПКЦ выйшла са складу Румынскага патрыярхата, а для прыходаў, якія засталіся ў ім, у складзе складзе Румынскай епархіі Заходняй і Паўднёвай Еўропы, быў створаны адмысловы дэканат галіканскага абраду, на чале якога быў пастаўлены свяшчэннік Грыгорый (Бертран-Хардзі) (брат зрынутага епіскапа Германа). У Румынскім патрыярхаце засталося некалькі прыходаў у Францыі і адзін у Швейцарыі.

Зноскі