Рут Мілес

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рут Мілес
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні фр.: Ruth Anna Maria Andersson-Milles
Дата нараджэння 19 красавіка 1873(1873-04-19)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лютага 1941(1941-02-11)[1][2][…] (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Эміль «Міле» Андэрсан[d][3][4]
Род дзейнасці пісьменніца, скульптарка
Жанр партрэт
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рут Ганна Марыя Андэрсан (шведск.: Ruth Anna Maria Andersson; 19 красавіка 1873, Валентуна — 11 лютага 1941, Рым) — шведская мастачка і скульптар, вядомая пад псеўданімам «Рут Мілес».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рут Андэрсан нарадзілася ў 1873 годзе. Яе бацька, Эміль Андэрсан, былы ваенны, узнагароджаны французскім ордэнам Ганаровага легіёну, захапляўся жывапісам. Калі Рут было шэсць гадоў, яе маці памерла пры родах, і бацька ажаніўся паўторна. Дзеці ад першага шлюбу перасяліліся да сваякоў у Стакгольм. Малодшы брат Рут, Карл, пасля стаў вядомым скульптарам. Яны абодва змянілі сваё прозвішча «Андэрсан» на «Мілес»: іх маці называла свайго мужа «Міле», а яны былі «дзецьмі Міле» (Milles ungar).

Рут Мілес. Кветачніца. 1905

Спачатку Рут вучылася ў тэхнічнай школе (Tekniska skolan) у Стакгольме, а затым у Каралеўскай акадэміі, якую яна, з прычыны выдатных поспехаў, скончыла на год раней. У 1899 годзе яна з’ехала ў Парыж да брата, які пасяліўся там годам раней. У 1901 годзе іх статуэткі, якія адлюстроўвалі бедных жанчын і дзяцей, пачалі карыстацца попытам і прыносіць прыбытак. Аднак праз чатыры гады Рут і Карл спынілі іх вытворчасць, паколькі стваралася залішне шмат незаконных копій іх работ, у тым ліку ў Швецыі.

У пачатку XX стагоддзя Рут Мілес карысталася большай вядомасцю, чым яе брат. Яна шмат выстаўлялася, яе працы адзначаліся ўзнагародамі. У 1903 годзе Рут вярнулася ў Швецыю, дзе працягвала працаваць у тым жа стылі. У 1908 годзе яе рэльеф «Efter väntan på havsstranden» стаў другой працай скульптара жаночага полу, набытай Нацыянальным музеем Швецыі. У 1920-х гадах Нацыянальны музей набыў яшчэ дзве яе работы. Акрамя таго Рут стварыла па замове Каралеўскага драматычнага тэатра скульптурныя партрэты акцёра Георга Дальквіста і спявачкі Ені Лінд.

Яна ўдзельнічала ў выставах як у Швецыі, так і за мяжой; у 1905 годзе яна атрымала сярэбраны медаль на выставе ў Сент-Луісе, а ў 1910 годзе — у Буэнас-Айрэсе. У 1915 годзе яе працы дэманстраваліся на Сусветнай выставе ў Сан-Францыска.

У 1910-х гадах зрок Рут стала пагаршацца, і яна ўжо не магла займацца скульптурай. Замест гэтага яна стала пісаць вершы і апавяданні. У 1918 годзе выйшаў зборнік яе вершаў «Dagarnas grå och Drömmarnas blå»; у 1920-х гадах неаднаразова публікаваліся яе апавяданні. У 1932 годзе Рут з мэтай паправіць здароўе пераехала жыць у Італію. Яна памерла ў 1941 годзе ў Рыме і была пахаваная на пратэстанцкіх могілках.

Дзве статуэткі працы Рут Мілес знаходзяцца ў Пушкінскім музеі ў Маскве.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Ruth Milles // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Ruth Milles // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Vallentuna kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/SSA/1582/C I/5 (1861-1873), bildid: 00050462_00066 Праверана 2 студзеня 2019.
  4. а б Ruth Anna Maria, f. 1873 i Vallentuna Stockholms län // Swedish Census 1890Riksarkivet. Праверана 29 снежня 2019.
  5. Ruth Anna Maria Milles Праверана 2 студзеня 2019.
  6. (unspecified title) Праверана 23 студзеня 2020.
  7. а б Ruth Anna Maria Milles Праверана 17 лютага 2020.
  8. Kruse J. Svenskt porträttgalleri : XX. Arkitekter, bildhuggare, målare, tecknare, grafiker, mönsterritare och konstindustrialister — 1901. — С. 119. Праверана 19 студзеня 2020.
  9. а б Ruth Milles Праверана 21 лютага 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]