Рычард Ментар Джонсан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рычард Ментар Джонсан
Richard Mentor Johnson
Рычард Ментар Джонсан
сцяг
9-ы віцэ-прэзідэнт ЗША
сцяг
4 сакавіка 1837 — 4 сакавіка 1841
Прэзідэнт: Марцін Ван Бюрэн
Папярэднік: Марцін Ван Бюрэн
Пераемнік: Джон Тайлер
сцяг
Сенатар ад штата Кентукі
сцяг
10 снежня 1819 — 3 сакавіка 1829
Папярэднік: Джон Крытэндэн
Пераемнік: Джордж Біб
 
Партыя: Дэмакратычна-рэспубліканская партыя ЗША

Дэмакратычная партыя ЗША

Нараджэнне: 17 кастрычніка 1780({{padleft:1780|4|0}}-{{padleft:10|2|0}}-{{padleft:17|2|0}})
Берграс, Кентукі, ЗША
Смерць: 19 лістапада 1850({{padleft:1850|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:19|2|0}}) (70 гадоў)
Франкфарт, Кентукі, ЗША
Пахаваны: Франкфарцкія могілкі (Кентукі)
Жонка: Джулія Чын
Дзеці: 2 дочкі
 
Аўтограф: Аўтограф

Рычард Ментар Джонсан (англ.: Richard Mentor Johnson, 17 кастрычніка 1780 — 19 лістапада 1850) — амерыканскі палітык, з 1837 па 1841 займаў пасаду віцэ-прэзідэнта ЗША ў адміністрацыі Марціна Ван Бюрэна.

Нарадзіўся ў 1780 годзе ў амерыканскім паселішчы Берграс, штат Кентукі. Скончыўшы Трансільванскі ўніверсітэт у Лексiнгтане, пачаў працаваць у якасці адваката. Сваю палітычную кар'еру ён пачаў у 1804 годзе, калі быў абраны прадстаўніком сваёй акругі ў Палату прадстаўнікоў штата Кентукі. З 1807 па 1819 Джонсан быў прадстаўніком свайго штата ў Палаце прадстаўнікоў. Падчас англа-амерыканскай вайны ён камандаваў палком, які дзейнічаў у 1813 годзе ў Канадзе. Па адной з версій, ён асабіста забіў правадыра індзейскага племяннога саюза — Тэкумсэ. З 1819 па 1829 Джонсан займаў пасаду прадстаўніка штата Кентукі ў Сенаце, а з 1829 па 1837 зноў працаваў у Палаце прадстаўнікоў.

У 1837 годзе ён уступіў у пасаду віцэ-прэзідэнта пры кабінеце Марціна Ван Бюрэна. Ён стаў першым віцэ-прэзідэнтам, абраным згодна з дванаццатай папраўкай да Канстытуцыі ЗША. На гэтай пасадзе ён прапрацаваў да 1841 года.


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Кабінет Марціна Ван Бюрэна