Тэадор Рузвельт
Тэадор РУЗВЕЛЬТ (Theodore Roosevelt; 27 кастрычніка 1858, Нью-Ёрк — 6 студзеня 1919) — палітычны і дзяржаўны дзеяч, 26-ы прэзідэнт ЗША, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1906) за вялікі ўдзел у заключэнні Портсмундскага міру.
Біяграфічныя звесткі[правіць]
Скончыў Гарвардскі ўніверсітэт (1880), вучыўся ў Калумбійскай (Нью-Ёрк) юрыдычнай школе. Належаў да Рэспубліканскай партыі (з 1880). У 1881—84 дэпутат асамблеі штата Нью-Ёрк. 3 1889 член камісіі палаты прадстаўнікоў кангрэса ЗША па грамадзянскіх прызначэннях. У 1895—97 паліцэйскі камісар Нью-Ёрка. У красавіку 1897 — маі 1898 намеснік ваенна-марскога міністра. Удзельнік іспана-амерыканскай вайны 1898 на Кубе. 3 1899 губернатар штата Нью-Ёрк. 3 1900 віцэ-прэзідэнт ЗША, пасля забойства прэзідэнта У. Мак-Кінлі (з 1897) — Прэзідэнт ЗША (26-ы, 1901—09). Праводзіў экспансіянісцкі знешнепалітычны курс у Лацінскай Амерыцы (палітыка «вялікай дубінкі», захоп амерыканскімі войскамі зоны Панамскага канала ў 1903, акупацыя ўзброенымі сіламі ЗША Кубы ў 1906—09 і інш.). Пасрэднік на перагаворах паміж Японіяй і Расіяй па заключэнні Портсмуцкага мірнага дагавора 1905.
Аўтар гісторыка-літаратурных прац «Ваенна-марскія дзеянні ў вайну 1812 г.» (1880), «Заваяванне Захаду» (т. 1—4, 1889—96) і інш., публіцыстыкі, артыкулаў па арніталогіі, біяграфій палітычных дзеячаў ЗША Г. Морыса, Т. Х. Бентана.
Нобелеўская прэмія міру 1906.
Літаратура[правіць]
- Рузвельт // БЭ ў 18 т. Т. 13. Мн., 2001.
|
|
||
|---|---|---|
|
|
||
| Нобелеўская прэмія міру | |
|---|---|
| 1901—1925 |
Жан Анры Дзюнан / Фрэдэрык Пасі (1901) • Элі Дзюкамен / Шарль Альбер Гоба (1902) • Уільям Рандал Крымер (1903) • ІМП (1904) • Берта фон Зутнер (1905) • Тэадор Рузвельт (1906) • Эрнеста Тэадора Манета / Луі Рэно (1907) • Клас Понтус Арнальдсан / Фрэдрык Баер (1908) • Агюст Беернарт / Поль Анры Бенжамен д'Этурнель дэ Канстан (1909) • МБМ (1910) • Тобіас Асер / Альфрэд Герман Фрыд (1911) • Эліу Рут (1912) • Анры Лафантэн (1913) • МКЧК (1917) • Томас Вудра Вільсан (1919) • Леон Буржуа (1920) • Карл Яльмар Брантынг / Крысціян Ланге (1921) • Фрыцьёф Нансен (1922) • Джозеф Осцін Чэмберлен / Чарлз Гейтс Даўэс (1925) |
|
Поўны пералік• (1901—1925) (1926—1950) • (1951—1975) • (1976—2000) • (2001—2025) |
|