Чэстэр Алан Артур

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Чэстэр Алан Артур

Чэстэр Алан Артур (англ.: Chester Alan Arthur; 5 кастрычніка 1829, Фэрфілд, штат Вермонт — 18 лістапада 1886, Нью-Ёрк) — 21-ы прэзідэнт ЗША, з 1881 па 1885, рэспубліканец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і баптысцкага прапаведніка. Вучыўся ў «Union College» у Скенектэдзі, у штаце Нью-Ёрк. Артур з адзнакай скончыў каледж, стаў настаўнікам, а потым і дырэктарам школы, але пасля гэтага вырашыў стаць адвакатам. Прысвяціўшы сябе адвакатуры, пасяліўся ў 1851 годзе ў Нью-Ёрку, дзе неўзабаве пачаў граць палітычную ролю і ў 1856 садзейнічаў утварэнню рэспубліканскай партыі. Падчас Грамадзянскай вайны ў ЗША 1861—1865 ён у якасці першага генерал-інспектара, а пазней генерал-кватэрмайстара Нью-Ёрка працаваў над узбраеннем войскаў штата і дастаўкай узбраення на тэатр ваенных дзеянняў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Reeves Thomas C. Gentleman Boss: The Life of Chester A. Arthur. — New York: Alfred A. Knopf, 1975. — ISBN 978-0-394-46095-6.