Джон Нэнс Гарнер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Джон Нэнс Гарнер
John Nance Garner
John n garner.jpg
сцяг
32-і віцэ-прэзідэнт ЗША
сцяг
4 сакавіка 1933 — 20 студзеня 1941
Прэзідэнт: Франклін Рузвельт
Папярэднік: Чарлз Кёрціс
Пераемнік: Генры Уолес
сцяг
44-і спікер Палаты прадстаўнікоў
сцяг
7 снежня 1931 — 4 сакавіка 1933
Прэзідэнт: Герберт Гувер
Папярэднік: Нікалас Лонгуарт
Пераемнік: Генры Рэйні
сцяг
Член Палаты прадстаўнікоў ад 15-й выбарчай акругі Тэхаса
сцяг
4 сакавіка 1903 — 4 сакавіка 1933
Папярэднік: пасада заснавана
Пераемнік: Мілтан Вест
 
Партыя: Дэмакратычная партыя
Нараджэнне: 22 лістапада 1868({{padleft:1868|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:22|2|0}})
Q980081?
Смерць: 7 лістапада 1967({{padleft:1967|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:7|2|0}}) (98 гадоў)
Q868860?
Пахаваны: Могілкі ў Ювэлдзі, штат Тэхас
 
Аўтограф: Аўтограф

Джон Нэнс «Кактус Джэк» Гарнер (англ.: John Nance Garner; 22 лістапада 18687 лістапада 1967) — амерыканскі палітык, член Дэмакратычнай партыі, віцэ-прэзідэнт ЗША ў перыяд з 1933 па 1941 год.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Гарнер нарадзіўся ў 1868 годзе ў акрузе Рэд-Рывер, штат Тэхас. Скончыў універсітэт Вандэрбільта. Навучаўся праву, і пачынаючы з 1890 працаваў у якасці адваката ў тэхаскім горадзе Ювалдзе, размешчаным у аднайменнай акрузе. З 1893 па 1896 ён займаў пасаду суддзі акругі. У 1898 годзе ён быў абраны ў Палату прадстаўнікоў штата Тэхас. У перыяд з 1903 па 1933 быў членам Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША, дзе з 1931 года займаў пасаду спікера.

У 1932 Гарнер выставіў сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта ад Дэмакратычнай партыі, аднак неўзабаве быў вымушаны падтрымаць іншага кандыдата ад дэмакратаў - нью-ёркскага губернатара Франкліна Рузвельта. Сам Гарнер балатаваўся ў віцэ-прэзідэнты. Гэты пост ён заняў у 1933 годзе.

Пасля перавыбрання Рузвельта ў 1937 годзе ў прэзідэнта і віцэ -прэзідэнта з'явіліся шэраг істотных рознагалоссяў. Гарнер падтрымліваў умяшальніцтва ва Флінцкую забастоўку, выступаў за збалансаваны федэральны бюджэт, а таксама выказваўся супраць намераў Рузвельта пашырыць склад Вярхоўнага суда ЗША.

Джон Гарнер памёр у 1967 годзе ва ўзросце 98 гадоў і 350 дзён, рэкардсмен-доўгажыхар сярод усіх віцэ-прэзідэнтаў ЗША.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]